Надвор'е11

+3 +8 сёння і заўтра, і ўсё плыве

Photo by: Neli Szymielewicz, WLL

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца сырое, слотнае і цёплае не па сезоне надвор'е.

Пра гэта паведаміў гідраметцэнтр. 

Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3-6 градусаў, а па поўдні ў асобныя дні на 8 градусаў вышэйшай за норму — як у сярэдзіне сакавіка. 

У аўторак захаваецца парывісты вецер, чакаецца галалёдзіца. Тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ноччу і раніцай у шматлікіх раёнах, днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Часам ападкі (мокры снег, дождж), ноччу на ўсходзе слабая завея, слабы галалёд. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С, на паўночным усходзе да мінус 6—8°С, днём плюс 1—6°С. 

У сераду Атлантыка будзе выносіць у Беларусь яшчэ цяплейшыя паветраныя масы, і тэмпература паветра складзе ноччу мінус 2 — плюс 5°С, днём плюс 1—6°С, па поўдні да плюс 8°С. Месцамі кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём па поўначы месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. 

У чацвер стане крыху халадней: тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°С, днём мінус 2 — плюс 4°С.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. 

У пятніцу пераважна па паўночна-заходняй палове ападкі, галоўным чынам дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу мінус 5 — плюс 2°С, днём 0 — плюс 6°С. 

У выхадныя дні надвор'е істотна не зменіцца: на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж).

У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 3°С, па поўдні месцамі да плюс 5°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць