Эканоміка11

Урад абмяркуе сітуацыю ў будаўнічай галіне

У першай палове ліпеня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў будзе абмяркоўвацца эфектыўнасць работы падрадных арганізацый у будаўніцтве, домабудаўнічых камбінатаў і арганізацый прамысловасці будматэрыялаў.

Са справаздачай ва ўрадзе выступіць міністр архітэктуры і будаўніцтва, а таксама старшыні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Гэта прадугледжана апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале пастановай урада ад 3 чэрвеня № 462, якой зацверджаны план работы Савета міністраў і прэзідыума Саўміна на другое паўгоддзе 2015 года.

Акрамя таго, у ліпені дзяржаўныя органы і прадпрыемствы зробяць справаздачу перад Саўмінам аб прынятых мерах па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту за студзень—май і «выніках працы службовых асоб, замацаваных за замежнымі краінамі». 

Размова таксама пойдзе пра выкарыстанне механізмаў стымулявання экспарту ў межах указаў прэзідэнта № 466 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь» і № 534 «Аб садзеянні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)».

Асобным пытаннем у плане работы Саўміна абазначана справаздача старшыні канцэрна «Белнафтахім» «аб прынятых мерах па скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі, зніжэнні знешняй дэбіторскай запазычанасці, росту экспарту і фінансавай устойлівасці арганізацый канцэрна».

У верасні ў цэнтры ўвагі ўрада будзе сітуацыя, што складваецца ў лёгкай прамысловасці. У прыватнасці, плануецца абмеркаваць мадэрнізацыю ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне» і развіццё холдынга на базе кампаніі «Марка».

Таксама паведамляецца, што праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2016 год будуць унесеныя ва ўрад да 11 жніўня, да 25 жніўня яны павінны быць разгледжаныя на пасяджэнні Савета міністраў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць