Улада55

Лукашэнка заклікаў Катар інвеставаць у Беларусь, запрасіў эміра з візітам

Лукашэнка запрасіў у госці ў Беларусь «свайго добрага сябра» — эміра Катара.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 ліпеня на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны Катара Хамадам Бен Алі Аль-Атыйя, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Вы павінны ведаць і перадайце гэта майму добраму сябру эміру: мы гатовыя супрацоўнічаць з вашай краінай па любых напрамках, і мы будзем заўсёды надзейным партнёрам для вас», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць цяперашні ўзровень тавараабароту паміж дзвюма краінамі ў $18—20 млн смешным. «Мы разлічваем, што не проста падвоім, а на парадак павялічым дадзены таваразварот», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў катарскаму боку за інвеставанне. Ён звярнуў увагу на рэалізацыю Інвестыцыйным фондам Узброеных сіл Катара праекта па будаўніцтве ў Мінску шматфункцыянальнага гасцінічна-спартыўнага комплексу.

«Мяркую, што гэты аб'ект заўсёды будзе задзейнічаны, таму што надвор'е ў вашай краіне ў гэты час, я лічу, проста жудаснае для жыцця, і многія грамадзяне Катара выязджаюць для адпачынку на гэты час за межы краіны. Мне здаецца, што лепшага месца, каб адысці ад спёкі, адпачыць і ў той жа час не замерзнуць, лепшага месца, чым Беларусь, знайсці складана», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, з'яўленне ў Мінску грамадзян Катара будзе садзейнічаць павышэнню сэрвісу ў гасцінічнай справе, рэстаранным бізнэсе.

«Але самае галоўнае — не толькі турысты, але і спецыялісты, палітыкі і асабліва бізнесмены будуць мець тут, у Мінску, свой дом, яны часцей тут будуць бываць.

Думаю, мы адкрыем новую старонку інвеставання катарскай дзяржавы ў эканоміку Беларусі. Такім чынам мы можам значна пашырыць наша супрацоўніцтва», — лічыць Лукашэнка.

Ён перадаў запрашэнне эміру Катара наведаць Беларусь. «Няхай ён пазнаёміцца з нашай краінай, паглядзіць ўсе аб'екты, якія тут вамі пабудаваныя, у што ўкладзеныя значныя сродкі, і нам будзе лягчэй дамаўляцца з вашымі бізнесменамі, палітыкамі з нагоды далейшых крокаў па паглыбленні нашага супрацоўніцтва», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу дзяржаўны міністр адзначыў, што эмір таксама задаволены праектам і накіраваў яго ў Беларусь для абмеркавання магчымасцяў па пашырэнні і паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

КНДР прыбрала са сваёй канстытуцыі пункт аб аб'яднанні з Паўднёвай Карэяй4

Звольнілі намесніка начальніка Генштаба1

Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер1

У красавіку беларусы набылі рэкордную колькасць новых машын3

Беларускі псіхіятр паставіў пад сумнеў вынікі даследавання пра ўплыў папулярных лекаў на рызыку аўтызму ў дзяцей11

У самай багатай правінцыі Канады набралі дастаткова галасоў для рэферэндуму аб незалежнасці14

На Крыце знайшлі новага матылька і назвалі яго ў гонар Папы Льва XIV

«Ідзём насустрач патрабаванням эстэтаў». Падобныя да пахавальных вянкоў аркі, якія абурылі гродзенцаў, прыбяруць з цэнтра горада3

Махляры стварылі клон часопіса БДУ і зараблялі на публікацыях у ім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць