Эканоміка1818

Прафесар БДУ Кавалёў: Хай кожны беларус задумаецца, што зможа прадаць у Кітаі

Дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў расказаў у эфіры БТ пра цяперашнюю эканамічную сітуацыю ў Беларусі і ў свеце.

«Я аптыміст у адносінах да Грэцыі. Бо калі краіна павінна больш за паўтрыльёна даляраў іншым, клапаціцца пра гэтую праблему павінны тыя, каму яна павінна. Таму ў Грэцыі даволі моцная пазіцыя, — падзяліўся меркаваннем ён.

«Але я песіміст у адносінах Еўрасаюза, – прызнаўся Міхаіл Кавалёў. – І справа не толькі ў Грэцыі. Не меншыя даўгі ў Партугаліі, Бельгіі і гэтак далей. Дэфолт Грэцыі можа прывесці да ланцужковай рэакцыі дэфолтаў. Плюс іншыя праблемы… Я ўвогуле вялікі песіміст у адносінах да ўсяго Еўрасаюза».

Аднак праблемы для Беларусі ён у гэтым не бачыць: «Мяркую, у гэтай сітуацыі ён (крызіс — «НН»), хутчэй, будзе закранаць толькі Еўрасаюз і грамадзянаў Еўрасаюза.

Еўра ўжо абваліўся амаль на траціну, працягнуў Кавалёў. «Але ў Беларусі гэта амаль нікога не закранула, бо беларусы традыцыйна захоўваюць ашчаджэнні ці ў нацыянальнай валюце, ці ў далярах», – супакоіў эканаміст.

«Галоўнае, што адбываецца ў сусветнай эканоміцы – уздым Кітая. Ва ўсім свеце папулярная прымаўка: калі ты хочаш выжыць, ты павінен прыдумаць тавар, які прадасі ў Кітаі. Вось хай кожны беларус задумаецца, што ён можа зрабіць, каб прадаць яго ў Кітаі», — параіў дэкан.

«Для Беларусі важнейшы Кітай, зразумела, і Расія. А Еўрасаюз істотны, але заўсёды будзе купляць беларускія нафтапрадукты, нікуды не падзенецца», — падсумаваў Кавалёў.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам2

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць