Эканоміка11

Мінэканомікі: Законапраект аб прыватызацыі ўрад адклікаў з Палаты прадстаўнікоў

Законапраект аб прыватызацыі ўрад адклікаў з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведаміла на брыфінгу 30 ліпеня ў Мінску начальнік упраўлення арганізацыйных форм кіравання Міністэрства эканомікі Ларыса Ляўковіч. 

Нагадаем, згодна з гэтым законапраектам прадстаўнікі дзяржавы маглі прызначацца нават у тыя акцыянерныя таварыствы, створаныя ў працэсе прыватызацыі, у якіх у дзяржавы няма долі. Меркавалася, што дзяржпрадстаўнікі змогуць прыпыняць выкананне рашэнняў агульнага сходу акцыянераў у выпадку, «калі рэалізацыя гэтых рашэнняў супярэчыць грамадскай карысці і бяспецы, наносіць урон навакольнаму асяроддзю, парушае правы і законныя інтарэсы іншых асоб». 

Законапраект аб прыватызацыі ў першым чытанні быў прыняты ніжняй палатай беларускага парламента ў чэрвені 2013 года. Гэта выклікала шырокі рэзананс. 

Прадстаўнікі бізнесу і міжнародных фінансавых арганізацый неаднаразова звярталіся ва ўрад, выказваючы заклапочанасць законапраектам, і прапаноўвалі не прымаць дакумент. 

Так, члены кансультацыйнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце міністраў звярталіся да прэм'ер-міністра Беларусі і даказвалі, што прыняцце законапраекта адмоўна паўплывае на дзелавы клімат у краіне. 

«Магчымасць накладання чыноўнікамі забароны на шэраг рашэнняў акцыянерных таварыстваў па сутнасці азначае вяртанне да сітуацыі, аналагічнай існаванню адмененага яшчэ ў 2008 годзе інстытута «залатой акцыі», — гаварылася ў лісце, які кансультацыйны савет накіраваў ва ўрад. 

У 2014 годзе прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці заявілі, што ў сувязі з крытыкай з боку бізнес-супольнасці ў законапраект аб прыватызацыі плануецца ўнесці істотныя змены.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы1

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая33

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы1

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць