Культура1111

Уладзімір Някляеў. І больш сяброў — і менш…

Учора пайшоў з жыцця мастак Георгі Скрыпнічэнка, а сёння ўслед за ім адляцеў у незваротны вырай актор Сяргей Журавель.

Гэта ўжо не барадулінскае, маё пакаленне…

Недзе гадоў дзесяць таму мы з Георгіем прыйшлі на спектакль «Арт» (пастаўлены Пінігіным), у якім Журавель выконваў ролю чалавека, пра якога ягоны сябар казаў: «Ён з тых, хто ніяк не можа змірыцца з сучаснасцю, і чамусьці ганарыцца гэтым».

Калі пасля спектакля сядзелі ў кавярні, Георгі сказаў: «Я таксама…» «Што ты таксама?..» — спытаў Сяргей. «Змірыцца не магу, — адказаў Георгі. — Хоць ганарыцца тут няма чым».

Георгі Скрыпнічэнка, «Аўтапартрэт», 1972.

Яны не ганарыліся, але не зміраліся. З пошласцю не зміраліся, халтурай, з сучасным пафігізмам. Прафесійна, высока служылі мастацтву — і спраўдзілі сваё творчае і чалавечае прадвызначэнне. 

Сяргей Журавель у ролі Кутузава.

Дзякуй ім за тое, што я адчуваў, абдымаючы іх пры сустрэчах і развітаннях.

І больш сяброў — і менш… Такая справа…
I зойме раптам адзінота дых,
I ты вярнуць хацеў бы нават тых, 
Каго вяртаць даўно не маеш права.

Як на слупах пажоўклыя аб'явы, 
У памяці размыты твары іх, 
Былых каханых і сяброў былых; 
I іх вяртаць — балючая забава.

Яны прайшлі, як вёсны альбо зімы, 
Яны ў трамваях пралятаюць міма, 
Ніхто з іх нават не зірне назад,
Ніхто не скажа, хто ў тым вінаваты, 
Што ўсе мы неяк прадчуваем страты, 
Але ніяк не пазбягаем страт.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць