Грамадства3636

Беларускім школьнікам задалі сачыненне: «Што будзе, калі ЗША стануць кіраваць светам?»

Навучэнка Менскага раённага ліцэю ў Ратамцы папрасіла сястру дапамагчы напісаць эсэ на тэму «Што будзе, калі Амэрыка стане кіраваць сьветам». Калега сястры, даведаўшыся пра такое заданьне, зьбіраецца пісаць скаргу ў дзяржаўныя органы на тое, што вучняў схіляюць да варожага стаўленьня да ЗША.

discovery.com

«Пра заданьне мы даведаліся ад ліцэістаў. 11-клясьнікі атрымалі яго ў рамках прадмета «Сусьветная гісторыя». Было неабходна напісаць эсэ на тэму: «Што будзе, калі Амэрыка стане кіраваць сьветам». Ад аднаго з навучэнцаў таксама паступіла інфармацыя, што эсэ павінна накіроўвацца ў аддзел ідэалёгіі для высьвятленьня ўзроўню патрыятызму ў дзяцей», — паведаміла Свабодзе калега сваячкі адной з 11-клясьніц ліцэю, які знаходзіцца ў Ратамцы.

Ліцэістка папрасіла сястру дапамагчы выканаць заданьне

Жанчыну абурыла такое заданьне. Яна зьбірае інфармацыю, каб напісаць скаргу ў дзяржаўныя органы:

«Наўрад ці настаўнік гісторыі будзе проста так даваць падобныя заданьні дзецям. Як правіла, такое адбываецца на распараджэньне зьверху. Мы спрабуем высьветліць, ці былі падобныя сытуацыі ў іншых навучальных установах, таму што давяраць толькі словам дзяцей складана. Разам з тым дзіця зьвярнулася да сваякоў з просьбай дапамагчы напісаць эсэ пра сусьветнае дамінаваньне ЗША. Таму такое заданьне сапраўды было дзецям дадзена. Я лічу, што гэта ня толькі абсурдна, але і амаль злачынна. Калі гэта ня выдумка аднаго настаўніка, а цэлая сыстэма, то я маю намер пісаць скаргу ў органы дзяржаўнага кіраваньня. Я лічу такі падыход злачынным — і ў дачыненьні да дзяцей, і ў дачыненьні да сытуацыі ў цэлым».

«Наступным крокам будзе вайна з ЗША?»

Тлумачачы, у чым яна бачыць злачыннасьць такога заданьня, жанчына сказала, што наступным крокам з боку пэдагогаў можа быць заклік да збройнага супрацьстаяньня з Амэрыкай:

«Па-першае, напісаньне падобнага эсэ ня можа быць індыкатарам патрыятызму. Гэта не інструмэнт ацэнкі ўзроўню патрыятызму ня толькі ў дзяцей, але і ў каго заўгодна. Па-другое, прапаноўваць дзецям такую тэматыку недапушчальна, таму што гэта закладае ў іх галовы ідэю пра віртуальную магчымасьць для адной краіны кіраваць усім сьветам. Такога не павінна быць. Я лічу, што гэта непэдагагічна. Асабліва сёньня, калі Беларусь займае пазыцыю ініцыятара мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ва Ўкраіне. Нельга падбухторваць да непрыязі да адной краіны. Наступным крокам, відаць, будзе заклік да вайны з Амэрыкай».

Настаўніца гісторыі: Я проста распавяла пра пляны Абамы, а дзеці падумалі, што гаворка пра лідэрства ЗША

Радыё Свабода зьвярнулася да Кацярыны Захаравай, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства ў Менскім раённым ліцэі ў Ратамцы, з просьбай патлумачыць сутнасьць заданьня, якое абурыла сваякоў ліцэісткі.

«У 11-м клясе па сусьветнай гісторыі мы праходзілі тэму, прысьвечаную Злучаным Штатам Амэрыкі. Вывучалі ўсіх прэзыдэнтаў, характэрныя рысы іхняй палітыкі. На сучасным этапе разглядалі палітыку Барака Абамы — унутранае і зьнешняе разьвіцьцё краіны. Я распавяла пра частку плянаў цяперашняга прэзыдэнта і дала заданьне апісаць свае ўражаньні наконт будучыні Амэрыкі, закрануўшы зьнешнепалітычныя і ўнутрыпалітычныя аспэкты. Гаворка не вялася ні пра якае лідэрства ЗША на сусьветнай арэне. Я проста папрасіла, грунтуючыся на пададзеным матэрыяле, апісаць свае ўражаньні пра тэндэнцыі ў разьвіцьці Амэрыкі. Відаць, дзеці зразумелі так, нібыта я аддаю перавагу ЗША. Але ні ў якім разе такога не было і быць не магло».

Кацярына Захарава сказала, што давала ліцэістам толькі тую інфармацыю пра ЗША, якая зьмяшчаецца ў падручніку:

«Закраналася толькі тое, што прадугледжваецца падручнікам па сусьветнай гісторыі, — увядзеньне войскаў у Лібію, спосабы пераадоленьня крызіснай сытуацыі ўнутры краіны, а таксама тое, як арганізоўваецца барацьба зь беспрацоўем і беднасьцю ў ЗША. Я папрасіла прааналізаваць усё гэта і сказаць, наколькі эфэктыўныя палітычныя памкненьні Барака Абамы».

Настаўніца падкрэсьліла, што заданьне стандартнае і не павінна перадавацца ў аддзел ідэалёгіі. Правяраць заданьні мае толькі яна сама.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж17

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж17

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць