Топ-менеджэр Газпромбанка Андрэй Акімаў абверг свае словы пра Кацярыну Ціханаву. Як заявілі ў прэс-службе банка, Акімаў са здзіўленнем даведаўся, што Reuters прыпісаў яму словы пра тое, што Кацярына Ціханава з'яўляецца дачкой Уладзіміра Пуціна.
«Гэта не так. Такіх заяў спадар Акімаў не рабіў. Акімаў быў вельмі здзіўлены, што журналісты такога саліднага выдання дапусцілі не проста скажэнні сказанага, а прамую падтасоўку», - заявілі ў прэс-службе Газпромбанка.
Агенцтва Reuters апублікавала расследаванне пра дачок Пуціна. Адным з тых, хто пацвердзіў асобу Кацярыны Ціханавай, быў Акімаў. Афіцыйна прадстаўнік расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адмаўляецца пацвердзіць, што фонд «Иннопрактика» ўзначальвае дачка Уладзіміра Пуціна.
У расследаванні Reuters распавядалася таксама пра іншую дачку прэзідэнта РФ Марыю. Па дадзеных агенцтва, яна працуе ў эндакрыналагічным навуковым цэнтры ў Маскве.
-
Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада
-
Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»
-
«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін
Цяпер чытаюць
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары