Здарэнні66

10 гадоў за хабарніцтва атрымаў былы дырэктар ААТ «Ружаны-агра»

Суд Пружанскага раёна прызнаў былога дырэктара ААТ «Ружаны-Агра» вінаватым у хабарніцтве і прыгаварыў да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. 

«Былы дырэктар сельгаставарыства Васіль Харута прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, які склаў больш 25 тысяч даляраў ЗША, за станоўчае рашэнне пытання па набыцці ва ўласнасць ААТ «Ружаны-Агра» аб’екта нерухомасці, які належаў адной з камерцыйных структур, а таксама за рашэнне пытання аб аплаце паставак кармавых дабавак і ветпрэпаратаў камерцыйным структурам, — распавёў старшыня суда раёна Уладзімір Саўчук. — Ён асуджаны па частках 2 і 3 арт.430 Крымінальнага кодэкса. Па ч.4 арт.210 КК (завалоданне маёмасцю службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры) яго апраўдалі па прычыне адсутнасці саставу злачынства».

Па паўторнасці злачынстваў былы дырэктар асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя гэтага, ён на пяць гадоў пазбаўлены права займацца кіраўніцкай дзейнасцю і займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

У кошт канфіскацыі маёмасці асуджанага звернуты спагнаныя ў яго грашовыя сумы: звыш за 232 тысяч даляраў ЗША, 9 тысяч еўра і 730 мільёнаў беларускіх рублёў.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць