Улада11

Аб’яўлены ў вышук Мянцюк

Выглядае на тое, што супрацоўнікі ДАІ, якія зладзілі 2 сакавіка "жывы шчыт", унікнуць пакараньня.

Аб’яўлены ў вышук Раман Мянцюк, віноўнік ДТЗ на дарозе Мінск — Мікашэвічы 2 сакавіка. Пра гэта 15 красавіка паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Віктар Філістовіч.

Пад яго кіраўніцтвам сёння на тэрыторыі гандлёвага цэнтра «Кольца» праходзяць кантрольна‑праверачныя заняткі з супрацоўнікамі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі. Правяраюцца веды прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць ДАІ, удасканальваюцца навыкі пры арганізацыі дарожнай бяспекі, у прыватнасці, прымяняецца на практыцы тактыка дзеянняў пры затрыманні вадзіцеляў, якія парушылі правілы дарожнага руху і не падпарадкаваліся патрабаванням супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні.

Паводле слоў В.Філістовіча, у гісторыі з ДТЗ на дарозе Мінск — Мікашэвічы яго здзівіла тое, што ўсе асудзілі дзеянні супрацоўнікаў, але не вадзіцеля аўтамабіля «Фальксваген‑Гольф» Рамана Менцюка, які і ўчыніў ДТЗ. Як паведаміў Філістовіч, у дачыненні да Менцюка расследуецца крымінальная справа па частках 1 і 2 артыкула 317 КК. Ён пераведзены з разрада падарозных у разрад абвінавачваных. Пры гэтым намеснік міністра прызнаў, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі былі непрафесійнымі, аднак «у іх не было злоснага намеру».

Паводле інфармацыі намесніка міністра, штогод па віне п\’яных вадзіцеляў гіне прыкладна 200 чалавек, і міліцыя мае намер прымяняць самыя жорсткія санкцыі ў рамках адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства да такіх парушальнікаў.

Нагадаем, 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ ўдзельнічалі ў затрыманні п’янага вадзіцеля аўтамашыны «Фальксваген‑Гольф» на дарозе Мінск — Мікашэвічы. Па версіі сведак затрымання, яны спрабавалі спыніць аўтамабіль, які рухаўся са значным перавышэннем хуткасці да Мінска, з дапамогай шчыта з грамадзянскіх аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся людзі. У дачыненні да чатырох міліцыянераў распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Сьмяротнікі па волі ДАІ
Загаварылі новыя ахвяры "жывых шчытоў"

Каментары1

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць