
«Здымачную групу украінскага тэлеканала СТБ, якая асвятляла працэс па справе Надзеі Саўчанка, спынілі супрацоўнікі ДПС (капітан Шастакоў) у Курскай вобласьці нібыта праз тое, што на машыне «вісіць» неаплачаны штраф. Рабяты ў Расіі ўсяго некалькі дзён, ніякіх парушэнняў не дапускалі, штрафы ім ніхто не выпісваў. Адвезлі ў аддзяленне МУС РФ па Гаршэчанскім раёне. Забралі дакументы (капітан Звянельцаў) і не аддаюць, дзе яны — не кажуць», — паведаміў журналіст радыё «Свабода» Антон Наўмлюк.
«Пасля таго, як ДПСнікі, якія даставілі рабят, сышлі, у аддзяленне выклікалі кагосьці для «допыту». Настойваюць на допыце кожнага паасобку — дзе былі, з кім сустракаліся і з кім гаварылі», — паведаміў ён.
Здымачную групу з трох чалавек тэлеканала СТБ ўзначальвае журналіст Алена Шаўчук. Здымачная група акрэдытаваная пры МЗС РФ.
Наўмлюк паведаміў, што дзяжурны аддзялення паліцыі па Гаршэчанскім раёне Курскай вобласці паведаміў, што здымачная група СТБ дастаўленая ў аддзяленне для праверкі дакументаў.
Па інфармацыі расійскай паліцыі, нумары аўтамабіля канала падобныя нібыта на тыя, што знаходзяцца ў вышуку.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары