Здарэнні44

Былы гендырэктар «Мінаблаўтатранса» абвінавачваецца па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ «Мінаблаўтатранс», які ўчыніў шэраг карупцыйных злачынстваў.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, следствам устаноўлена, што кіраўнік, карыстаючыся сваім службовым становішчам у асабістых інтарэсах, жадаючы пазбегнуць матэрыяльных затрат, сістэматычна выкарыстоўваў працу падначаленых ў іх працоўны час для выканання будаўнічых і гаспадарчых работ на ўласным участку, а таксама на тэрыторыі домаўладанняў, якія належаць сваякам.

Ён жа, не жадаючы несці асабістыя расходы, на сістэмнай аснове набываў за кошт прадпрыемства розныя таварна-матэрыяльныя каштоўнасці: мэблю, бытавую тэхніку, аўтамабільныя дэталі і камплектавальныя вырабы. У мэтах утойвання учыненых крадзяжоў даваў указанні кіраўнікам раённых прадпрыемстваў уносіць у афіцыйныя дакументы несапраўдныя звесткі аб назвах тавараў, што набываліся, якія спісваліся на выдаткі па рамонце і эксплуатацыі службовага транспарту.

Следствам выяўленыя факты неаднаразовага выкарыстання ў асабістых мэтах генеральным дырэктарам маёмасці прадпрыемства. Дзейнічаючы насуперак інтарэсам службы, ён накіраваў у карыстанне сваякоў службовы аўтамабіль, у тым ліку для выездаў за мяжу. За кошт сродкаў філіялаў прадпрыемства арганізоўваў банкеты.

Акрамя таго, папярэднім расследаваннем устаноўлена, што кіраўнік, жадаючы зрабіць згодна з надуманымі падставамі дарагі рамонт свайго службовага аўтамабіля, наўмысна арганізаваў учыненне злачынства. Так, у 2012 годзе ён даў указанне падначаленым спецыяльна нанесці драпіны на кузаў транспартнага сродку і звярнуцца з заявай у міліцыю аб пашкоджанні аўтамабіля «Аўдзі А6» невядомай асобай. У выніку аўтамабіль быў цалкам перафарбаваны.

Сабраныя доказы па 25 эпізодах злачыннай дзейнасці, у выніку якіх службовая асоба нанесла ўрон прадпрыемству прыкладна на 450 млн. рублёў. Следствам забяспечанае поўнае пакрыццё шкоды. Накладзены арышт на маёмасць больш як на 8 млрд. рублёў, у тым ліку на грашовыя сродкі, аб'екты нерухомасці, аўтамабілі.

Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «Мінаблаўтатранс», дапытаныя дзясяткі сведак. У межах праведзеных вобыскаў у гаражы, які выкарыстоўваў падследны, знойдзены пісталет «Браўнінг», прыдатны для стральбы, што захоўваўся там незаконна.

З улікам усіх акалічнасцяў кіраўніку выстаўленае канчатковае абвінавачанне на падставе чч. 1, 2 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены групай асоб паўторна), ч. 4 арт. 16 і ч. 1 арт. 218 (арганізацыя наўмыснага пашкоджання маёмасці, што прывяло да прычыненне шкоды ў значным памеры), ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з іншай асабістай зацікаўленасці) КК.

Мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, выкарыстаная ў дачыненні да абвінавачанага з пачатку папярэдняга следства, не змянялася.

Падчас вытворчасці па крымінальнай справе таксама прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці службовыя асобы, якія ўвайшлі ў змову з генеральным дырэктарам ААТ «Мінаблаўтатранс» і садзейнічалі яму ва ўчыненні супрацьпраўных дзеянняў.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін29

Закрылі галоўны корпус БДУ1

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане2

Ціханоўская: У Трампа ёсць рычагі, каб вызваліць беларускіх палітвязняў6

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна12

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б70

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць4

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць