Меркаванні

Двубой у каралеўстве крывых люстэркаў

Улада пачне лічыцца з ідэйнымі апанэнтамі, як толькі тыя пачнуць выводзіць на вуліцы 50 тысячаў чалавек. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Улада пачне лічыцца з ідэйнымі апанэнтамі, як толькі тыя пачнуць выводзіць на вуліцы 50 тысячаў чалавек. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Ад справаздачаў прафэсара Манаева крывіцца і ўлада, і апазыцыя. Першай яны псуюць малюнак аглушальнае перамогі, другой — малюнак рэвалюцыі духу.

Пакінем убаку пытаньне пра пагрэшнасьць страху ды іншыя чыньнікі, што пэўна ж уплываюць на дакладнасьць сацыялёгіі, нават незалежнай, у каралеўстве крывых люстэркаў.

Што да рэвалюцыі духу, дык яе цягам сакавіцкага Тыдня волі тысячы індывідаў насамрэч перажылі — на ўзроўні асабовага мікракосму.

Ёсьць спакуса экстрапаляваць гэты працэс на ўсё грамадзтва. Але насамрэч цэлыя ягоныя пласты засталіся амаль што не разварушанымі.

Паводле групы Манаева, менскую Плошчу ўхвалілі толькі 20,4% рэспандэнтаў, адмоўна ж паставіліся да яе 45,9%. Блізу 60% лічаць, што сытуацыя ў краіне разьвіваецца ў правільным кірунку. Эўрапейцамі пачуваюцца толькі 36%, у той час як савецкімі людзьмі — аж 52%.

Электаральная арытмэтыка пакуль што нібыта на карысьць улады. Іншая рэч, што гэта вельмі хісткая арытмэтыка.

Апошнія гады ўладзе неймаверна шэнціла з вонкавай эканамічнай каньюнктурай. Але вярхі сталі яе закладнікамі. Мілер (і Крэмль за ягонай сьпінай) вызначаюць лёс беларускага «эканамічнага цуду» ў непараўнальна большай ступені, чым Сідорскі з Пракаповічам.

Старэйшыя памятаюць грозны пралетарскі бунт красавіка 1991 году. Тады паўлаўскае — яшчэ ўсесаюзнае — падвышэньне цэнаў вывела на плошчу Леніна сто тысячаў.

Выкід рэвалюцыйнае магмы адбыўся, заўважце, у самай саветызаванай рэспубліцы. І апазыцыя нават пальцам паварушыць не пасьпела. Проста пралетары ўбачылі, што за рубель у заводзскай сталоўцы ўжо не паабедаеш.

Тады бунт улагодзілі паліятывамі, бо не было ідэйнага авангарду. Моцная апазыцыя здольная ачоліць масавы імпульс, надаць пратэставаму выкіду кумулятыўны эфэкт.

Палітоляг Валер Карбалевіч лічыць: улада толькі тады пачне лічыцца з ідэйнымі апанэнтамі, калі тыя пакажуць рэальную моц. Гэта вулічныя акцыі са стартавым людзкім капіталам ад 50 тысячаў.

З аднаго боку, паводле групы Манаева, гэтым разам Мілінкевіч з Казуліным удвох набралі меней за 30%. Але якія пратэставыя жарсьці разгарэліся! Відавочна, што апанэнты рэжыму сталі дзейнічаць болей рашуча, дзёрзка. А лёс пераменаў, што б там ні казалі, вызначае актыўная меншасьць, за якой у момант крызы рушыць зазвычай пасіўная бальшыня.

Важна толькі, каб апазыцыйныя стратэгі не луналі ў эмпірэях віртуальнай рэвалюцыі духу. Бадай, варта рабіць стаўку на эвалюцыю духу — карпатлівую штодзённую працу, скіраваную на інфармаваньне ды палітычную адукацыю грамады.

Імпануе камуністычная прынцыповасьць Сяргея Калякіна, які на нядаўнім штабным «разборы палётаў» самакрытычна сказаў пра слабое крызіснае плянаваньне, недахоп крэатыву, правалы прэсавай службы аб’яднанай апазыцыі.

Зазначым, што ва ўлады з крызісным мэнэджмэнтам яшчэ горай. Яна псыхуе і робіць вялікія глупствы. У нейкі момант адсутнасьць нармалёвай зваротнай сувязі і брак адэкватных паводзінаў могуць стаць для рэжыму фатальнымі.

Калі ж апазыцыя навучыцца быць адэкватнай, яна займее шанец выйграць вырашальны двубой у каралеўстве крывых люстэркаў.

Каментары

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць