Здарэнні2525

У Расіі п'яная 13-гадовая школьніца ў заапарку залезла ў клетку з тыграм

У крыві 13-гадовай школьніцы, што пацярпела ад укусаў тыгра ў барнаульскім заапарку, знойдзены алкаголь. Пра гэта паведамляе ў аўторак, 12 красавіка, прэс-служба алтайскага ўпраўлення Следчага камітэта Расіі.

«Згодна з праведзеным даследаваннем, у крыві непаўналетняй знойдзены алкаголь у колькасці 0,5 праміле», — гаворыцца ў паведамленні.

Следчыя высвятляюць, у якіх умовах жыве і выхоўваецца дзяўчынка, наколькі адэкватна і своечасова дзейнічаў персанал заапарку. «З мэтай вызначэння ступені цяжкасці шкоды здароўю пацярпелай прызначана судова-медыцынская экспертыза», — адзначае прэс-служба.

Увечары 10 красавіка тыгр Лотас з барнаульскага заапарку «Лясная казка» напаў на 13-гадовую дзяўчынку, якая разам з сяброўкай пранікла на тэрыторыю ўстановы пасля яе закрыцця. Паводле інфармацыі відавочцаў, яны былі п'яныя. Дзяўчаткі, хочучы сфатаграфавацца з жывёлай, стукалі па клетцы, спрабуючы прыцягнуць увагу звера, пасля чаго драпежнік схапіў адну з іх за нагу. Тыгр разарваў цягліцы на назе ў школьніцы. На крыкі дзяўчат прыбег ахоўнік, які выклікаў супрацоўнікаў МНС, лекараў і паліцыю. На выратаванне спатрэбілася каля 40 хвілін. Пацярпелая ў цяжкім стане была дастаўлена ў бальніцу, дзе яе прааперавалі.

У заапарку заявілі, што драпежнік не вінаваты і паводзіў сябе адэкватна. У сваю чаргу ўпаўнаважаны пры прэзідэнце Расіі па правах дзіцяці Павел Астахаў заявіў, што пацярпелая дзяўчына вартая прэміі Дарвіна. Яе штогод прысуджаюць асобам, якія праз уласную дурасць загінулі або страцілі здольнасць мець дзяцей.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства3

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць