Грамадства22

Сёлета набор на дзённую бюджэтную форму навучання ў ВНУ меншы, чым летась

Сёлета набор на дзённую бюджэтную форму навучання ў ВНУ будзе крыху меншым, чым летась, паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш 11 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, гэта звязана са скарачэннем месцаў па пэўных кірунках і спецыяльнасцях. «Напрыклад, па будаўнічым, эканамічным і прававым профілях у нас цяпер дастаткова спецыялістаў, у той жа час павялічаны набор на навучанне ў галіне аховы здароўя і педагогікі ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі», — сказаў ён.

Выпуск са школ у гэтым годзе большы, чым у мінулым, прыкладна на 800 чалавек, зыходзячы з гэтага фарміруецца план прыёму на далейшае навучанне, адзначыў Богуш.

У прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі плануецца прыняць 32,6 тыс. чалавек, у сярэдне-спецыяльныя ўстановы — каля 40 тыс. чалавек, у ВНУ па ўсіх формах навучання — больш за 63 тыс. чалавек.

Намеснік міністра паведаміў, што ў гэтым годзе абнавіліся спецыяльнасці ва ўстановах адукацыі. У ПТВ з'явілася каля 100 новых, у каледжах — адна (аперацыйная дзейнасць лагістыкі), у ВНУ — шэсць, у асноўным педагагічных.

Парогавая адзнака першага ўступнага прадмета па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі — 15 балаў, для гісторыі, грамадазнаўства, геаграфіі і замежных моў, а таксама для рускай і беларускай моў, калі яны з'яўляюцца профільнымі прадметамі, — 20 балаў. Для тых спецыяльнасцяў, дзе мовы профільнымі прадметамі не з'яўляюцца, парогавае значэнне ўстаноўлена на ўзроўні 10 балаў, для другога профільнага прадмета дзейнае значэнне паніжана на 5 балаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі10

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць