БРСМ правёў у цэнтры Мінска шэсце ў нацыянальных строях і вышымайках
Ля сталічнага Палаца спорту прайшоў арт-парад у вышымайках і нацыянальных строях. Арганізатары мерапрыемства: Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам і БРСМ. Шэсце адбылося ад Нямігі па частцы праспекта Пераможцаў да пляцоўкі перад Палацам спорту.
Нягледзячы на традыцыйны і «дзяржаўны» стандарт шэсця — калоны абласцей і горада Мінска, яго можна назваць гістарычным. Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі афіцыйныя ўлады на самым высокім узроўні правялі публічнае шэсце, звязанае з традыцыйнымі нацыянальнымі беларускімі сімваламі і арнаментальнымі кодамі. Дарэчы, да шэсця БРСМ распрацаваў уласны варыянт вышымайкі.
Глядзіце жывую трансляцыю з мерапрыемства тут >>>
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары