Здарэнні1010

Крывавыя Каляды: трох жыхароў Оршы абвінавачваюць у згвалтаванні і жорсткім забойстве

Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завершанае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да непрацоўных жыхароў Оршы (1987, 1989, 1992 гадоў нараджэння), якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Усім тром выстаўленыя абвінавачанні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 166, ч. 2 арт. 139, ч. 1 арт. 366, ч. 3 арт. 167, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 (згвалтаванне; забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх меркаванняў, групай асоб; насілле ў дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак; гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару; замах на забойства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Следчымі ўстаноўлена, што 26 снежня 2015 года 24-гадовая жыхарка Оршы пазнаёмілася ў сацыяльнай сетцы з маладым чалавекам, які прапанаваў сустрэцца і прагуляцца.

«Мужчына даслаў па яе таксі і папрасіў прыехаць у госці на кватэру да свайго знаёмага, дзе ўжо знаходзіліся двое яго сяброў, — адзначаецца ў паведамленні.

— З 19-й гадзіны вечара 26 снежня па 11.00 27 снежня трое мужчын, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама ў стане, выкліканым ужываннем псіхатропных рэчываў, з мэтай задавальнення свайго палавога запалу, дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю і здзекам, нанеслі жанчыне множныя ўдары па целе і насуперак яе волі наўмысна неаднаразова яе згвалтавалі».

Паводле звестак СК, дапамагчы і забраць з кватэры пацярпелую прыехаў бацька яе дзіцяці, якому жанчына здолела паведаміць адрас праз СМС-паведамленні.

«Аднак маладыя людзі не толькі не выпусцілі дзяўчыну з кватэры, але і з асаблівай жорсткасцю збілі маладога чалавека, нанёсшы некалькі дзясяткаў удараў па жыццёва важных органах.

Ад атрыманых цяжкіх цялесных пашкоджанняў 23-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння. Пасля чаго яго труп вынеслі ў двор і пакінулі на лаўцы паміж дамамі, дзе ён і быў знойдзены мясцовымі жыхарамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Жанчыну абвінавачаныя неаднаразова спрабавалі задушыць. Калі яны заснулі, жанчына здолела выйсці з кватэры на вуліцу і паведаміла аб учыненых злачынствах у праваахоўныя органы.

Следчымі падчас расследаванняў крымінальнай справы сабраныя «вычарпальныя доказы»: праведзеныя агляды ўчастка мясцовасці і кватэры, падчас якіх канфіскаваныя адзенне і абутак абвінавачаных, прылада здзяйснення злачынства са слядамі крыві, а таксама асабістыя дакументы на імя забітага, зафіксаваныя паказанні пацярпелых і сведак, праведзеныя следчыя эксперыменты з удзелам пацярпелай і сведкі.

Судова-медыцынскімі экспертамі ўстаноўлена, што пацярпеламу маладому чалавеку было нанесена не менш як 39 траўмавальных уздзеянняў кулакамі, нагамі, драўлянай хакейнай клюшкай, якія пацягнулі яго смерць. Пацярпелай жанчыне нанесена не менш як 42 траўмавальныя ўздзеянні, што пацягнула прычыненне ёй шэрагу цялесных пашкоджанняў рознага характару.

Паводле заключэння судова-хімічных экспертыз. у момант здзяйснення злачынстваў абвінавачаныя знаходзіліся ў стане, выкліканым ужываннем псіхатропных рэчываў і алкаголю. Загінулы малады чалавек быў цвярозы.

Комплекснай судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызай ў аднаго з трох абвінавачаных устаноўленае псіхічнае расстройства. Яшчэ адзін абвінавачаны ў перыяд следства спрабаваў сімуляваць наяўнасць у сябе псіхічнага расстройства. Аднак судовымі экспертамі-псіхіятрамі і экспертамі-псіхолагамі ўстаноўлена, што ўсе трое абвінавачаных у момант здзяйснення злачынстваў усведамлялі значэнне сваіх злачынных дзеянняў.

Падчас следства мера спынення не змянялася. З моманту затрымання па цяперашні час абвінавачаныя ўтрымліваюцца па вартай. Акалічнасцяў, якія б змякчалі іх адказнасць, следствам не ўстаноўлена, падкрэсліваецца ў паведамленні.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку3

У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера3

Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны2

Папулярнасць «Альтэрнатывы для Германіі» ўпершыню дасягнула 30%33

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную11

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць