Крымінальная справа распачатая па факце забойства ў Маскве аператара Усерасійскай дзяржаўнай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай кампаніі (УДТРК) Андрэя Назаранкі.
Як паведаміла старшы памочнік кіраўніка галоўнага следчага ўпраўлення СК РФ па Маскве Юлія Іванова, па факце выяўлення цела 43-гадовага жыхара сталіцы распачатая крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 105 КК РФ (забойства).
«Па версіі следства, 20 ліпеня ў кватэры аднаго з жылых дамоў па Вялікай Філёўскай вуліцы сын знайшоў цела бацькі з прыкметамі гвалтоўнай смерці ў выглядзе двух агнястрэльных раненняў у вобласці галавы і тулава», — адзначыла Юлія Іванова.
Прызначаная судмедэкспертыза, высвятляюцца абставіны злачынства.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея за Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея за Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары