Грамадства66

Лукашэнка: Рэформы ў сістэме адукацыі не патрэбныя

«Хопіць гэтых рэформаў у адукацыі — трэба ўдасканальваць тое, што ёсць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы 9 жніўня даклад чыноўнікаў урада аб ходзе прыёмнай кампаніі і падрыхтоўцы сістэмы адукацыі да новага навучальнага года.

«Трэба даць нармальныя падручнікі, перш за ўсё, падручнікі гісторыі ў школы, каб дзеці разумелі, што адбывалася ўчора ў нашай краіне. Погляд у мінулае — гэта погляд у будучыню. Не мне вас вучыць. А мы пачынаем займацца не тымі пытаннямі, якія сёння неадкладныя, надзённыя для нашай сістэмы адукацыі», — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

У прыватнасці, адзначыў ён, неабходна «акуратна ставіцца» да Балонскага працэсу. Неабдуманыя рашэнні ў гэтым кірунку проста разбураць старую нармальную сістэму адукацыі, а на яе месцы нічога не з'явіцца, дадаў Лукашэнка.

«Нас ужо заходнікі папярэджваюць: вы адзіныя ў былым сацыялістычным лагеры, не кажучы пра Савецкі Саюз, засталіся, хто не разбурыў сістэму адукацыі, і яна дае вам эфект, не паламіце яе. Асабліва нас папярэджваюць нашы заходнія суседзі — усходне-еўрапейскія дзяржавы, якія мелі падобную сістэму адукацыі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адным важным пытаннем у сістэме адукацыі, паводле яго слоў, з'яўляецца падрыхтоўка вучняў да школы. «Маё патрабаванне адно, яно зыходзіць ад грамадства: усе дзеці павінны быць у роўных умовах і павінны пайсці ў школу «аднолькава». Яны павінны быць апранутыя, як усе. Ёсць бяднейшыя пласты насельніцтва, ёсць сярэднія, багатыя і гэтак далей, але дзеці ў гэтым не вінаватыя. Яны павінны быць апрануты і падрыхтаваны: партфелі, рукзакі і іншае, што неабходна, ад пластыліну і алоўкаў да адзення — усё павінна быць аднолькавае. Дзе браць грошы, я ўжо дзесяць разоў пра гэта казаў у папярэднія гады», — дадаў Лукашэнка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж1

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову67

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж1

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць