Грамадства99

Знясіленага галадоўкай Уладзіміра Кондруся перавялі ў турэмны шпіталь

10 жніўня бацькі Уладзіміра Кондруся паведамілі праваабаронцам «Вясны», што іх сына перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА-1 на Валадарскага. Па словах доктара, яго ўдалося ўгаварыць на выхад з галадоўкі.

Пасля першага дазволенага спаткання з сынам, якога яны ўбачылі, з іх словаў, у стане напалову трупа, бацькі Уладзіміра Кондруся звярнуліся да дзяжурнага па СІЗА і ім удалося дамагчыся сустрэчы з доктарам з санчасткі. У выніку, учора ўвечары Уладзіміра перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА. Не выключана, што сваю ролю ў гэтым меў і шырокі інфармацыйны рэзананс пра цяжкі стан здароўя новага фігуранта справы аб масавых беспарадках.

Сёння бацькам удалося пагаварыць з доктарам турэмнай бальніцы, якая распавяла, што Уладзіміру ўжо ставілі кропельніцу і што яна пераканала яго спыніць галадоўку, таму папрасіла перадаць свайму пацыенту дзіцячае харчаванне. Медыкі таксама абяцаюць з часам зрабіць яму зонд, пра што Уладзімір папрасіў на ўчорашнім спатканні.

Паводле бацькоў, гэтая навіна дае ім некаторую надзею, паколькі яшчэ ўчора ў адказ на іх ўгаворы пачаць прымаць ежу Уладзімір адказаў, што не можа, паколькі арганізм ужо сам яе адхіляе.

Таксама бацькі Уладзіміра Кондруся паведамілі, што сёння наведалі следчага і пакінулі яму прашэнне пра змену меры стрымання да суда, каб паставіць сына на ногі. З іх слоў, у адказ на гэта следчы толькі падкрэсліў, што іх сын «здзейсніў цяжкае злачынства».

Нагадаем, што праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным. Як падкрэсліваецца ў адпаведнай заяве, дзеянні Уладзіміра Кондруся не могуць быць кваліфікаваныя па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі»), а тэрмін даўнасці па іншых артыкулах КК, па якіх яны маглі б быць кваліфікаваныя, мінуў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць