Грамадства88

У Мінску з'явяцца вуліцы Паўліны Мядзёлкі, шляхцічаў Ельскіх і Рэспубліканская

Так, новы сквер у межах вуліц Іосіфа Гашкевіча, Уладзіслава Сыракомлі і Янкі Лучыны прапанавана назваць Вілкаўшчына. Як растлумачылі ў Камісіі па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска, у жылым раёне Лошыца будзе слушней увекавечыць назву вёскі, якая існавала тут раней, чым даць трывіяльную назву «Лошыцкі» або ў гонар Сыракомлі, Гашкевіча альбо Лучыны.

Яшчэ чатыром праектаваным вуліцам і тром завулкам прапанаваны назвы з улікам тапанімічнай сітуацыі, якая ўжо склалася. І на самай справе, лагічна, што завулкі 1-ы і 2-і Ратамскія, Княгінінскія павінны быць каля вуліц Ратамскай і Княгінінскай. Як і тое, што праектаваную побач з існуючымі вуліцамі Астрожскіх і Тышкевічаў вуліцу назавуць у гонар вядомага беларускага шляхецкага роду Ельскіх.

Рэспубліканская з'явіцца недалёка ад Палаца Незалежнасці. Гэта прыгожая назва ўжо была на карце сталіцы, але знікла ў 1993 годзе.

А вось назва «Міхалоўская» — новая. Цяпер ёсць вуліца Міхалова. Праўда, на ёй толькі некалькі будынкаў, якія ў перспектыве знясуць. Так што праз назву праектаванай Міхалоўскай тапонім у гонар мікрараёна ўдасца захаваць.

У раёне вуліцы Зарэчная і завулка Малы Трасцянец праектуецца Стайкаўская — якраз па дарозе да вядомага алімпійскага спарткомплексу «Стайкі».

А Ждановіцкая з'явіцца ў раёне вуліцы Масюкоўшчына.

Адну новую вуліцу прапанавана зрабіць іменнай. Яна атрымае назву ў гонар вядомай беларускай актрысы, педагога і пісьменніцы, першай выканаўцы ролі Паўлінкі ў аднайменнай камедыі Янкі Купалы Паўліны Мядзёлкі. Праектуецца вуліца ў раёне Выгоцкага.

Дарэчы, мінчане могуць выказацца па прапанаваных камісіяй назвах, накіраваўшы свае меркаванні і заўвагі ў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама (220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 22, корпус 2) на працягу 2 тыдняў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць