Жыхарка Лунінецкага раёна кінулася з моста ў раку і патанула, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Выпадак адбыўся 26 жніўня каля дзевяці гадзін вечара. Жыхарка вёскі Велута 1969 года нараджэння на вачах у сваёй аднавяскоўкі забралася на апору моста і скокнула ў раку Цна. Труп жанчыны вадалазна-выратавальная служба знайшла раніцай.
Праваахоўныя органы як асноўную версію здарэння разглядаюць суіцыд. Вядома, што жанчына пражывала разам з сужыцелем, злоўжывала спіртным.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары