Улада55

За два дні датэрмінова «прагаласавалі» 9,63%

За два дні датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 9,63% выбарцаў, паведамляе ЦВК. Найбольшы працэнт у Віцебскай (10,94%) і Магілёўскай (10,88%) абласцях.

Найменш ахвотна датэрмінова галасуюць у Брэсцкай (7,68%) і Мінскай (8,57%). У Мінску на выбарчыя ўчасткі «прыйшлі» 9,65%.

У першы дзень датэрмінова прагаласавалі 3,92%.

Асноўны дзень выбараў — 11 верасня (нядзеля).

Варта зазначыць, што Аляксандр Лукашэнка 6 верасня параіў не гнаць людзей на датэрміновае галасаванне, сказаўшы таксама, што прыйдзе на выбарчы ўчастак разам з сынам Мікалаем у нядзелю.

А вось старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына прагаласавала 7 верасня датэрмінова. «Ніякага прымусу студэнтаў ісці на выбары не было, а лішні выходны, які некаторым абяцалі, - гэта не прымус, а, калі можна так сказаць, подкуп выбаршчыкаў. Адміністрацыя ВНУ вольная такім чынам стымуляваць палітычную актыўнасць. Такім чынам, парушэнні заканадаўства няма», — сказала яна, заявіўшы, што гэтыя выбары на 100% празрыстыя з самага іх пачатку. Яна назвала іх самымі дэмакратычнымі з 2000 года.

У 2012 г., паводле афіцыйных звестак, датэрмінова прагаласавалі 26%.

Фота Радыё Свабода

Каментары5

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку4

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў7

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?12

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць