Улада1111

Караткевіч не будзе абскарджваць вынікі выбараў: «Я не выйграла, але мы не прайгралі»

Лідэры грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў перакананыя, што рэальных лічбаў ня ведае ніхто. Але выказалі задавальненьне, што апазыцыя прайшла ў парлямэнт, і абвясьцілі пра пачатак ад сёньняшняга дня наступнай выбарчай кампаніі — прэзыдэнцкай.

Фота Сяргея Прохарава

На прэс-канфэрэнцыі 12 верасьня Андрэй Дзьмітрыеў сказаў, што перамога двух апазыцыйных дэпутатаў сьведчыць пра тое, што неабходна працаваць на будучыню:

«Наперадзе нас чакае посьпех і перамога. Трэба працягваць працаваць зь людзьмі. Людзі кажуць: чаму так мала дыскусіяў? Адсутнасьць альтэрнатыўных меркаваньняў вядзе да дэградацыі. Таму неабходныя дыскусіі. Вось ужо пачаліся абвінавачаньні на адрас Канапацкай. Ня трэба марнаваць сілы на пошукі змовы, трэба працаваць. На акрузе Тацяны мела месца палітычнае рашэньне. У парлямэнце мог бы быць чыноўнік».

Тацяна Караткевіч сказала, што гэтыя выбары — крок наперад:

«Зьявіліся новыя палітыкі, у тым ліку і Аня Канапацкая, якая перамагла. І я кажу ёй: «Аня, ты павінна ўзяць гэты мандат і працаваць. Калі патрэбна, я гатовая табе дапамагаць».

Калі казаць пра працэдуру, у мяне на ўчастку было шмат парушэньняў, і яны зафіксаваныя. Першае: як фармаваліся камісіі. Другое: як ішоў падлік галасоў. Ёсьць факты, каб абскардзіць вынікі. Але для нас важны палітычны вынік — два апазыцыянэры трапілі ў парлямэнт.

Калі б перамог кандыдат ад чыноўнікаў, я б падала скаргу ўжо сёньня. Але ня буду. Спадзяюся, Ганна прыме гэты дэпутацкі мандат і будзе працаваць у парлямэнце. Калі Аня — дэпутат, я як жыхар яе акругі буду падтрымліваць яе».

Тацяна Караткевіч распавяла, што яна выйграла толькі на адным участку, дзе назіральнікам была яе маці.

На пытаньне, хто выйграў, хто прайграў і ці зьмірылася яна з пройгрышам, Тацяна Караткевіч адказала:

«Я ня выйграла, але мы не прайгралі. У нас ёсьць два альтэрнатыўныя дэпутаты».

На пытаньне, ці прыйдуць прадстаўнікі «Гавары праўду!» на плошчу ўвечары 12 верасьня, Андрэй Дзьмітрыеў адказаў, што не.

«Непадрыхтаваныя, малаколькасныя акцыі толькі шкодзяць справе. Ну, прыйдзе сотня чалавек… Такімі акцыямі мы накіроўваем пасыл выбарцам: нас мала. Але насамрэч — нас шмат. Так што трэба жыць і працаваць далей.

Мы ад самага пачатку казалі, што, нягледзячы на вынікі выбараў, мы будзем выконваць свае абяцаньні. Сёньня людзей цікавіць ня плошча, а хвалюе процьма сацыяльных пытаньняў.

Так, мы сёньня не перамаглі. Але мы пераможам заўтра. Голас можна скрасьці, а падтрымку людзей забраць немагчыма».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць