Астраномы апублікавалі самую падрабязную карту Млечнага шляху
Еўрапейскае касмічнае агенцтва апублікавала найбольш дэталёвую карту Млечнага шляху і суседніх галактык. Выява змантаваная з кадраў, зробленых спадарожнікам Gaia за 1000 дней.
У сярэдзіне выявы размешчаная так званая галактычная плоскасць Млечнага шляху, дзе сканцэнтраваная большасць зорак. Дзе белы колер ярчэйшы — там больш зорак. Чорны колер пасярод зорак — гэта міжзоркавае асяроддзе.
Справа ўнізе паказаны Магеланавыя Аблокі — дзве галактыкі, якія круцяцца вакол Млечнага шляху. А злева можна разглядзець галактыку Андрамеды, бліжэйшую да Млечнага шляху вялікую галактыку.

Спадарожнік Gaia быў запушчаны ў 2013 годзе. У яго задачы ўваходзіць стварэнне найбольш падрабязнай карты размеркавання зорак у Млечным шляху, а таксама адкрыццё экзапланет.
-
Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве
-
Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне
-
Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары