Грамадства4242

Brutto ў Гомелі прынялі трыумфальна — відэа

Выступ стаў магутным выбухам энергіі, тысячы людзей захоплена віталі гурт на роднай зямлі.

Напрыканцы Міхалок выйшаў на сцэну з сынам Макарам і скончыў канцэрт словамi: «І хай усё, што не сказана, вы прачытаеце ў нашых вачах».

Гурту Brutto ўпершыню дазволілі выступіць у Беларусі. З 2010 года франтмен калектыва Сяргей Міхалок знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе» і не мог спяваць у Беларусі. У выніку ў маі 2015 года ён атрымаў від на жыхарства ва Украіне.

На канцэрт у Гомелі 29 кастрычніка прадалі 3000 білетаў. Яны каштавалі ад 32 да 75 рублёў.

Brutto паказаў сваю новую праграму Double Hot, у якую ўвайшлі трэкі з альбомаў «Родны край» і Underdog, а таксама ўлюбёныя песні «Ляпісаў» за апошнія дзесяць гадоў. 

Вось поўнае відэа канцэрта:

Сярод апошніх на канцэрце прагучаў Маніфест: «Это мой кандидатский сценарий, слушай буржуй, слушай пролетарий…»

Пасля канцэрту.

На канцэрт прыехалі фанаты BRUTTO з Украіны. Цікава, ці спрабавалі праваахоўнікі забіраць у іх дзяржаўныя сцягі брацкай суседняй краіны?

20:15

Атмасфера вельмі цёплая і разняволеная. Гледачы адрываюцца, мiлiцыя i цiхары нервова паглядаюць.

Штатныя аператары спецслужбаў вядуць здымку амаль у поўнай цемры.

20:10

Сяргея Міхалка на канцэрце падтрымліваюць яго жонка актрыса Святлана Зелянкоўская і іх сын Макар.

20:00

Канцэрт пачынаецца.

19:50

Сярод гледачоў — палітык Таццяна Караткевіч.

19:30

Гэтыя хлопцы не захацелі раскрываць, як ім удалося пранесці сцяг. Ім таксама зрабілі заўвагу, але не забралі.

19:20

Гуркоў прадставіў журналістам самых адданых фанатаў. Сярод іх дзяўчына ў байцы з сімволікай гурту і хлопец-фанат, які набіў сабе тату ў гонар BRUTTO.

19:05

Віталь Гуркоў, баксёр і музыкант BRUTTO, патлумачыў «Нашай Ніве»: «Iдэолагi выставiлi умову, каб канцэрт не пераўтвараўся ў палітычную акцыю. Для гэтага на канцэрце не павiнна быць бел-чырвона-белых сцягоў».

18:50

Людзям у чарзе прапануюць БЧБ-сцягі ці здаць ў камеру захоўвання рэчаў, ці памяняць на сцяг BRUTTO.

18:45

Фота: instagram.com/artyom_shevtsov/

Гледачоў з БЧБ-сцягамі не прапускаюць. Людзі ператэлефаноўваюцца і раяць, як лепш схаваць сцяг.

18:30

Абстаноўка ля Лядовага палаца напружаная. Шмат АМАПа. Шмат людзей ў штацкім. Дворнічыхі падыходзілі, пыталіся хто ж прыехаў, калі іх выклікалі ўсіх на працу ў выходны дзень. 

Прэсу пакуль не пускаюць.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць