Здарэнні44

Паляўнічы, які прасядзеў з сабакам у калодзежы 10 гадзін: «Стрэльбу паставіў і драмаў»

8 лістапада каля 4.00 у закінутым калодзежы камянецкія міліцыянты выявілі 32-гадовага мясцовага жыхара і яго сабаку Геру, якія пайшлі з дому на паляванне і не вярнуліся. Паляўнічы, які трапіў у бяду, распавёў TUT.BY, як ён дзесяць гадзіны правёў у бетоннай свідравіне ў кампаніі надзейнага чацвераногага сябра.

Калодзеж, у які праваліўся паляўнічы. Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Зараз 32-гадовы паляўнічы Дзмітрый знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні раённай бальніцы. Адчувае сябе добра. Пасля інцыдэнту адзінай скаргай на здароўе была высокая тэмпература.

Па словах мужчыны, 7 лістапада каля 17.00 ён выйшаў з дому, каб папаляваць на качку. З сабой узяў надзейную чатырохногую сяброўку Геру пароды дратхаар.

— Каля 18.00 я праваліўся ў калодзеж. Заўважыць яго было складана. Калодзеж быў закінуты, на ўзроўні зямлі, — тлумачыць Зміцер.

Паводле яго слоў, глыбіня студні — прыкладна пяць метраў, а вады ў ім было крыху ніжэй за пояса. Сабака застаўся наверсе — бегаў вакол калодзежа, брахаў і выў.

Сабака пароды дратхаар. Выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота: iohotnik.ru

З вады тырчала бервяно, адзін канец якога ўпіраўся ў дно, а другі - у сценку. На яго і залез змоклы паляўнічы.

— Спрабаваў некалькі разоў выбрацца — упіраўся нагамі і спінай у сценку, на метры 2—2,5 уздымаўся, але саслізгваў. Патэлефанаваць не мог — тэлефон не лавіў.

Гера ўвесь гэты час не адыходзіла ад калодзежа, а каля 2.00 сама сіганула да гаспадара. Зміцер адзначае, што сабака загартаваны — падчас палявання не раз кідаўся ў халодную ваду. Так і чакалі дапамогі. Непадалёку ад калодзежа засталася яго машына. Гэта і надавала надзеі, што іх усё ж такі знойдуць.

— Што рабіў у студні? Ружжо паставіў і драмаў, — смяецца Зміцер.

Фота: калодзеж, у які праваліўся Дзмітрый, было складана ўбачыць з-за высокай травы. Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Паляўнічы чакаў, што яго пошукамі зоймуцца з раніцы, калі будзе светла, але супрацоўнікі Камянецкага РАУС прыступілі да вышуку адразу, як толькі да іх ад сваякоў Змітра паступілі заявы аб яго знікненні.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага45

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць