Улада3232

Лукашэнка патрабуе ад Адміністрацыі прэзідэнта змяніць стыль працы

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад Адміністрацыі прэзідэнта прынцыпова змяніць стыль працы і наладзіць больш эфектыўную работу з кадрамі. Пра гэта ён заявіў 10 лістапада, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца, паведамляе прэс-служба прэзідэнта, перадае БелаПАН.

Фота image.112.ua

«У вас занадта вялікая запазычанасць перад прэзідэнтам па прапрацоўцы кадравых пытанняў. Па суб'ектах гаспадарання, вызначальных прадпрыемствах фактычна няма кіраўнікоў не адзін дзень і не адзін тыдзень», — сказаў Лукашэнка.

Ён даручыў з 1 студзеня 2017 года прынцыпова змяніць стыль і сістэму працы Адміністрацыі прэзідэнта.

«Я ўвяду ў практыку — а вы вазьміце на кантроль — заслухоўванне раз на квартал кіраўніцтва адміністрацыі, якое прыйдзе да мяне і раскажа нейкія новыя ідэі, — сказаў Лукашэнка. — Не проста слізгаць па нахільнай, а ідэі. Прыму я іх ці не, гэта ўжо мая справа і маё права, але ідэі гэтыя павінны быць — зямныя, прыземленыя, непрычасаная. Гэтыя ідэі павінны быць ад канкрэтных людзей. І прычэсваць іх на ўзроўні кіраўніка адміністрацыі і намеснікаў ні ў якім разе нельга. У іншым выпадку ўсялякая творчасць і свабода дзеянняў знікае ў дзяржаўнага служачага».

Паводле інфармацыі прэс-службы, на сустрэчы разглядалася планаванне дзейнасці кіраўніка дзяржавы, у тым ліку ў сферах кадравай палітыкі, пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, нацыянальнай бяспекі, міжнароднай дзейнасці. Абмеркаваны праект адпаведнага плана на 2017 год. «Ён дастаткова насычаны і ўключае ў сябе як ужо названыя напрамкі, так і ідэі, маштабныя мерапрыемствы, якія неабходна будзе разгледзець на ўзроўні прэзідэнта, у частцы інвестыцыйнай палітыкі, развіцця аграпрамысловага комплексу, радыёэлектронікі, будаўнічага комплексу. Падымаліся і пытанні развіцця спорту, адукацыі, навукі, жыллёва-камунальнай сферы», — гаворыцца ў паведамленні.

На сустрэчы таксама разгледжаная рэалізацыя даручэнняў, якія раней даваў Лукашэнка па развіцці індустрыяльнага парка «Вялікі камень», мікрараёна Лябяжы ў Мінску, будаўніцтве комплексу «Мінск-Мір», падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў. У ліку абмеркаваных пытанняў былі і выкананне прагнозных паказчыкаў, рэгіянальная палітыка.

Адной з тэм даклада стала аптымізацыя дзяржаўнага апарату кіравання і кадравыя пытанні.

Каментары32

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць