Эканоміка55

Беларусь зноў мае намер падвысіць цану на транзіт расійскай нафты

Беларусь мае намер павялічыць кошт транзіту расійскай нафты ад 1 студзеня 2017 года на 20,5%. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармагенцтвы са спасылкай на «крыніцу ў адным з нафтатранспартных прадпрыемстваў Беларусі».

«Адпаведныя паведамленні ў «Транснафту» накіравалі «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба», — цытуюць ТАСС і Газета.RU словы крыніцы.

Афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дземін пацвердзіў ТАСС наяўнасць такога паведамлення і адзначыў, што кампанія пакуль не бачыць абгрунтаванасці такога павышэння.

У 2016 годзе паміж Беларуссю і Расіяй разгарэўся нафтагазавы канфлікт. У сувязі з запазычанасцю Беларусі перад Расіяй за пастаўкі газу ў памеры 300 млн даляраў, РФ прыняла рашэнне аб скарачэнні паставак нафты ў Беларусь у другім паўгоддзі на 5,25 млн тон, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3% ВУП. У адказ на гэта Беларусь прыняла рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транзіт нафты па магістральных трубаправодах на 50%. Адпаведная пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю павінна было ўступіць у сілу ад 11 кастрычніка 2016 года, інфармуе TUT.BY.

Аднак рашэнне было адменена ў абмен на аднаўленне аб'ёмаў паставак нафты з РФ. Беларусь таксама абавязалася пагасіць запазычанасць па плацяжах за расійскі газ, агульная сума якой перавышае $300 млн.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»4

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал20

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму13

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»4

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць