Культура1818

Памёр настаўнік і краязнаўца Алесь Белакоз

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку гісторык Андрэй Вашкевіч.

«Сумная вестка — памёр Алесь Белакоз. Адданы патрыёт Беларусі, чалавек вялікага сэрца, стваральнік Гудзевіцкага музея, адзінага на Гродзеншчыне школьнага музея, якому ўдалося стаць дзяржаўным. Памятаем гэтага чалавека. Светлая памяць!» — напісаў ён.

Алесь Белакоз нарадзіўся 11 лістапада 1928 г. у Лятках (сёння Мастоўскі раён) у сям'і малазямельнага селяніна, які па вяртанні з заробкаў у Бразіліі пабудаваў на заробленыя грошы дом у вёсцы Ляткі і адчыніў прыватную краму.

Амаль усё жыццё Алесь Белакоз пражыў у сваёй вёсцы, якая з цягам часу злілася з буйнейшымі Гудзевічамі.

Пасля няўдалай спробы паступіць у Мінскі медыцынскі інстытут адмовіўся ад кар'еры доктара і ўладкаваўся настаўнікам другіх і чацвёртых класах у Гудзевіцкай школе. З 1958 г. — выкладчык беларускай мовы і літаратуры ў Гудзевіцкай сярэдняй школе

У 1965 ён наладжвае перапіску вучняў з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, арганізоўвае школьны кабінет беларускай літаратуры, які з цягам часу ператварыўся ў музей.

Вучні захапіліся літаратурнай і даследніцкай дзейнасцю, іх працы пачалі друкавацца ў беларускіх газетах і часопісах.

У 1966 Белакоз разам з вучнямі выдаў першы нумар машынапіснага літаратурна-краязнаўчага альманаху «Праменьчык». Выданне выходзіла раз на два гады. Усяго да канца 1980-х выйшла 14 нумароў, па 4 асобнікі кожны.

Праз сваю прынцыповую беларускую пазіцыю настаўнік ад 1960-х меў сутыкненні з уладамі і КДБ.

«Белорусский язык должен исчезнуть, а вы нам мешаете. Изменяйте своё отношение к этому языку, пропагандируйте русский», — казалі кадэбісты Белакозу ў 1969-м.

З 1990 Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей, заснаваны Белакозам, набыў статус дзяржаўнага і налічвае больш за 12 тысяч экспанатаў, сабраных разам з вучнямі.

Нават пасля выхаду на пенсію Алесь Белакоз вадзіў у музей экскурсіі, бо ніхто не здольны быў гэта рабіць так захапляльна і эмацыйна.

Алесь Белакоз некалькі дзесяцігоддзяў змагаўся з анкалогіяй.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў2

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе9

Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50%1

Калеснікава: Адкрытасць Еўропы для Беларусі і беларусаў, а не для рэжыму, здольная зменшыць уплыў Расіі19

Брэнд Nike перажывае не лепшыя часы. Што пайшло не так?20

Наколькі адзінокія еўрапейцы? У Германіі ўжо 43% хатніх гаспадарак складаюцца з аднаго чалавека11

Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню4

У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той2

Шашлык, папахі і грузінскія танцы. «Тбілісоба» вярнулася ў Мінск праз сем гадоў8

Ільхам Аліеў заявіў, што ў свеце ёсць толькі дзве звышдзяржавы. Расіі сярод іх няма17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў2

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць