Спорт1212

Шуневіч раскрытыкаваў працу кіраўніцтва ХК «Дынама-Мінск» і ўзняў пытанне пра яго змену

Старшыня назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск», міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч жорстка крытыкаваў работу кіраўніцтва клуба.

Сёння на рабочай нарадзе галоўнаму трэнеру каманды Крэйгу Вудкрафту і намесніку гендырэктара Паўлу Бурбу былі пастаўленыя жорсткія ўмовы: калі каманда не пачне паказваць гульню і зарабляць пункты, будзе разглядацца пытанне пра змену кіраўніцтва клуба.

«Клуб не мае права дазволіць сабе застацца па-за плэй-оф два гады запар, — адзначыў Ігар Шуневіч. [Сёння клуб займае 6-ы радок у Заходняй канферэнцыі, але ХК «Сочы», што ідзе 9-м, па-за зонай плэй-оф, адстае ўсяго на 1 бал — НН]

— Калі так адбудзецца, гэта будзе азначаць, што ні кіраўніцтва, ні каманда не ў стане дамагацца вынікаў, а значыць і існаваць у такім выглядзе, як цяпер. Калі мы не прадэманструем гульню па выніках сезону, мне як кіраўніку давядзецца прыняць сур'ёзныя і непапулярныя захады».

Непапулярнасць мер заключаецца ў змене кіраўнікоў, у прыватнасці, Паўла Бурбы, генеральнага дырэктара Анатоля Курыльца і некаторых іншых менеджараў клуба, а, магчыма, і спартсменаў.

«Гэта не толькі маё меркаванне. Так мяркуюць і іншыя члены назіральнага савета, а таксама заўзятары. Калі для клуба будзе больш вынікова пазбавіцца ад цяперашняга кіраўніцтва і працягнуць будаваць каманду з іншымі людзьмі, я гатовы на гэта пайсці», - сказаў на заканчэнне Ігар Шуневіч.

Сёння клуб перажывае не лепшыя часы - 5 ключавых гульцоў па стане здароўя выпалі з гульні, і гэта, па словах галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта, «дзіркі ў топавым звяне». Каб іх запоўніць, трэба разглядаць пытанні аб набыцці новых гульцоў або выкарыстанні рэзерву.

Аднак старшыня назіральнага савета палічыў за лепшае не ўмешвацца ў тактыку кіраўніцтва, аддаўшы кіраўнікам ўсе паўнамоцтвы кіраўнічых рашэнняў, акрамя дадатковых матэрыяльных выдаткаў. «Мне вядомыя ўсе складанасці, з якімі сутыкнуўся клуб, але ў нас няма выбару, акрамя як выжываць у такіх рэаліях», - сказаў на заканчэнне Ігар Шуневіч, пакінуўшы за сабой права прыняць канчатковае рашэнне па выніках сезона, які завершыцца праз пару месяцаў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Рызыкаваць самалётам не хацелася». Чаму беларусы плацяць амаль 200 еўра за выбар даты перасячэння мяжы1

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»43

У Інданезіі новы падвесны мост перакуліўся падчас урачыстага адкрыцця. Людзі ўпалі з вышыні1

«З паднятым кузавам працягнуў рух». У Рэчыцкім раёне грузавік пашкодзіў пуцеправод пры дзіўных абставінах

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў6

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць