Грамадства2020

Ананіч: Regnum тэндэнцыйна асвятляў дзейнасць кіраўніка Беларусі

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч пракаментавала затрыманні аўтараў расійскіх сайтаў за антыбеларускія артыкулы. Нагадаем, за апошнія дні былі затрыманыя Юрый Паўлавец, Дзмітрый Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Яны супрацоўнічалі з сайтамі REGNUM, Lenta.ru, Eurasia Daily. Следчы камітэт пачаў на іх справы за распальванне міжнацыянальнай варажнечы.

У каментары БелТА Ананіч нагадала, што яе ведамства праводзіць сістэмны маніторынг інфармацыйнай прасторы. З 2015 года, калі набылі моц змены ў закон аб СМІ, Мінінфарм абмяжоўваў доступ да 88 інфармацыйных рэсурсаў. У 2016 годзе вынесена таксама сем папярэджанняў розным сайтам.

«Аналіз інфармацыйнай прасторы выявіў, што ў апошні час пачасціліся факты з'яўлення ў шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў матэрыялаў тэндэнцыйнага, а часам і адкрыта дэструктыўнага характару ў дачыненні да Беларусі, дзяржаўнай улады нашай краіны, беларускага народа», — канстатавала чыноўніца. У публікацыях на сайтах REGNUM, LENTA.RU, Eurasia Daily ставіліся пад сумнеў суверэнітэт Беларусі, былі абразы на адрас беларускага народа, яго гісторыі, мовы, культуры.

«Найбольшую актыўнасць у публікацыі такога роду матэрыялаў праяўляе інфармагенцтва REGNUM, падаючы ў тэндэнцыйным ключы дзейнасць кіраўніка беларускай дзяржавы, ўладных структур у розных галінах — палітыцы, эканоміцы, культуры. Пры гэтым увесь час мусіруюцца тэзісы пра нібыта «сыход Беларусі на Захад», «антырасійскую палітыку беларускай улады» і гэтак далей», — патлумачыла Ананіч.

Найбольшае абурэнне, па яе словах, выклікаў артыкул Дзмітрыя Алімкіна (пад псеўданімам «Ала Бронь») «Беларусь сыходзіць з Рускага свету цішком, з улікам ўкраінскага досведу. Беларуская мова: не кіем, дык палкай». Менавіта там Беларусь называлася «звар'яцелай недадзяржавай» і гаварылася, што беларускую мову прыдумалі «для паступовага пераводу рускіх у палякаў».

Мінінфармацыі накіравала матэрыялы ў Рэспубліканскую экспертную камісію, якая пацвердзіла наяўнасць праяваў экстрэмізму ў гэтых матэрыялах у частцы распальвання нацыянальнай і сацыяльнай варажнечы. Таму матэрыялы былі перададзеныя ў Следчы камітэт, які і пачаў крымінальныя справы.

Дарэчы, Мінінфарм папярэдзіў расійскі бок, кажа Ананіч. 1 лістапада былі дасланыя адпаведныя паведамленні па фактах публікацыяў у Міністэрства сувязі і масавых камунікацый Расіі, Федэральную службу па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый.

Таксама зварот быў накіраваны спецыяльнаму прадстаўніку прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаілу Швыдкому. Ён ужо адказаў, што абразлівыя для Беларусі выказванні належаць «часцяком маргіналізаваным аўтарам, ні ў якай меры не адлюстроўваюць ні пазіцыю кіраўніцтва Расіі, якая нязменна імкнецца да паглыблення расійска-беларускага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах супрацоўніцтва, ні традыцыйна сяброўскае стаўленне да Беларусі і яе народу з боку расіянаў».

Па словах Ананіч, «замоўцы і аўтары такіх артыкулаў спрабуюць пасеяць варожасць паміж нашымі краінамі і народамі. Безумоўна, гэта не пазіцыя расійскага кіраўніцтва, а тых дэструктыўных сіл і колаў, якія спрабуюць убіць клін у нашы глыбокія сяброўскія адносіны, у працэс будаўніцтва Саюзнай дзяржавы».

Каментары20

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць