Эканоміка

За год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 3,3%

Паводле дадзеных на 1 снежня 2016 года ў Беларусі дзейнічала 142,8 тыс. юрыдычных асоб і 249,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Колькасць юрыдычных асоб у параўнанні з дадзенымі на 1 снежня 2015 года павялічылася на 0,5% (на 1 студзеня 2016 года — вырасла на 0,9%), колькасць ІП — скарацілася на 3,3% (на 2,4%).

Найбольшая колькасць юрыдычных асоб знаходзіцца ў Мінску — 50.721 (за год іх колькасць павялічылася на 2,4%). У Мінскай вобласці — 26.498 (павелічэнне на 0,8%), у Брэсцкай — 14.613 (на 0,03% больш), Гомельскай — 13.916 (на 1,5% менш), Віцебскай — 13.279 (на 2,8% менш), Магілёўскай — 12.178 (на 0,1% больш), Гродзенскай — 11.640 (на 1,2% менш).

Найбольшая колькасць ІП таксама знаходзіцца ў Мінску — 80.406 (за год іх колькасць знізілася на 1,2%). У Мінскай вобласці — 37.800 (павелічэнне на 0,3%), у Брэсцкай — 32.845 (на 4% менш), Гомельскай — 26.966 (на 4% менш), Гродзенскай — 25.784 (на 7,5% менш), Віцебскай — 22.438 (на 8,3% менш), Магілёўскай — 23.232 (на 4,2% менш).

Удзельная вага арганізацый дзяржаўнай і з доляй дзяржавы формаў уласнасці склала 12,7% у агульнай колькасці дзейных арганізацый (на 1 снежня 2015 года — 12,8%).

З 142,8 тыс. дзейных арганізацый у сферы вытворчасці ажыццяўлялі дзейнасць 33,6 тыс. (23,5% агульнай колькасці), у сферы паслуг — 109,2 тыс. (76,5%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Удараў УСУ па аб'ектах у глыбіні Расіі і прыфрантавой зоне стала больш. Як Украіна вырвалася наперад у тэхналагічнай гонцы?4

Прызналі «экстрэмісцкай» старонку памерлага палітвязня Алеся Пушкіна8

КНДР прыбрала са сваёй канстытуцыі пункт аб аб'яднанні з Паўднёвай Карэяй4

Звольнілі намесніка начальніка Генштаба1

Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер1

У красавіку беларусы набылі рэкордную колькасць новых машын3

Беларускі псіхіятр паставіў пад сумнеў вынікі даследавання пра ўплыў папулярных лекаў на рызыку аўтызму ў дзяцей11

У самай багатай правінцыі Канады набралі дастаткова галасоў для рэферэндуму аб незалежнасці14

На Крыце знайшлі новага матылька і назвалі яго ў гонар Папы Льва XIV

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць