Навука і тэхналогіі22

Сёлета НАН Беларусі распачне стварэнне спадарожніка БКА-2

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі пачне ў 2017 годзе выраб Беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі высокага распазнавання — БКА-2. Аб гэтым паведаміў сёння кіраўнік апарату НАН Беларусі акадэмік Пётр Віцязь у час прэзентацыі Года навукі ў Беларусі.

«За апошнія два гады ў Беларусі з'явілася новая галіна навукі - касмічныя даследаванні. Для гэтага ў нас створана сістэма дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, ёсць свой спадарожнік. Цяпер мы працуем над стварэннем новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання з распазнаваннем 0,5 м, наша задача ў гэтым годзе - пачаць яго выраб. Мы прапрацавалі ўжо тэхнічныя патрабаванні, падпісалі неабходныя дагаворы», — сказаў Пётр Віцязь.

Ён растлумачыў, што касмічная інфармацыя з першага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі выкарыстоўваецца 11 міністэрствамі Беларусі. «Работа БКА-1 прадоўжана на два гады, гэта ўжо ўзгоднена з Раскосмасам. Акрамя таго, разам з БДУ мы стварылі нанаспадарожнік, які трэба ў гэтым годзе запусціць, стварыць сістэму кіравання. Лічу, што мы гэта будзем рабіць разам, каб выкарыстоўваць гэты спадарожнік не толькі ў вучэбных мэтах, але і ў навуковых», — расказаў ён.

Як паведамлялася, БКА-2 будзе стварацца ў той жа кааперацыі распрацоўшчыкаў, якія выраблялі і БКА-1. З расійскага боку гэта АТ «Карпарацыя «УНДІЭМ» (Усесаюзны навукова-даследчы інстытут электрамеханікі з заводам імя А.Г.Іасіф'яна). Мэтавую апаратуру будзе вырабляць беларускае прадпрыемства «Пеленг». Эксплуатацыя БКА-2 дасць магчымасць ствараць тапаграфічныя навігацыйныя карты ў маштабе 1:10 000, адпаведна гэта стане асновай для вырашэння розных кадастравых задач. Запусціць другі касмічны апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі плануецца ў канцы 2019 года.

Першы Беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі быў паспяхова выведзены на разліковую арбіту 22 ліпеня 2012 года з касмадрома Байканур у Казахстане ў кластары з пяці касмічных апаратаў. Цяпер БКА ажыццяўляе касмічныя здымкі ў інтарэсах 21 арганізацыі, якія знаходзяцца ў веданні 11 міністэрстваў Беларусі, а таксама камерцыйныя здымкі ў інтарэсах шэрага замежных заказчыкаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма26

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць