Грамадства

Дні адкрытых дзвярэй у ЕГУ — з 25 па 31 сакавіка ў Вільні

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў прыняць удзел у вясенніх Днях адкрытых дзвярэй, якія адбудуцца з 25 па 31 сакавіка ў Вільні.

Штогод ЕГУ запрашае беларускіх старшакласнікаў правесці вясеннія вакацыі з карысцю ў Вільні. Падчас вясенніх вакацый усе зацікаўленыя і матываваныя вучні старэйшых класаў беларускіх школаў, гімназіяў і ліцэяў, а таксама навучэнцы каледжаў змогуць бясплатна адчуць сапраўдную атмасферу навучання ў адпаведнасці з еўрапейскімі ўніверсітэцкімі традыцыямі. Пры рэгістрацыі да 5 лютага беларускія старшакласнікі атрымаюць бясплатную візавую падтрымку для ўдзела ў Днях адкрытых дзвярэй у ЕГУ.

Жадаеце даведацца аб вучобе ў ЕГУ?

25 сакавіка (субота) у навучальным корпусе ЕГУ у Вільні абудзецца выстава бакалаўрскіх праграм ЕГУ і сустрэча з адміністрацыяй, падчас яе вы зможаце задаць пытанні выкладчыкам, адміністрацыі, студэнтам і выпускнікам. Мы імкнемся да забеспячэння індывідуальнага падыходу, таму кожны абітурыент атрымлівае максімальную ўвагу.

Жадаеце стаць студэнтам ЕГУ на цэлы тыдзень?

Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю — з 27 па 31 сакавіка (на цэлы тыдзень) станьце студэнтам бакалаўрыята ЕГУ. Вы зможаце вольна наведваць лекцыі і семінары па абраных курсах, пабачыць як студэнты ЕГУ жывуць, вучацца і бавяць вольны час у Вільні, наведаць экскурсію па Старым горадзе Вільні ды прыняць удзел у адмысловай культурнай праграме.

Жадаеце датэрмінова здаць уступныя іспыты?

25 сакавіка абітурыенты змогуць здаць іспыт па замежнай мове, а 26 сакавіка — іспыты па эсэ і кампазіцыі (толькі для праграмы «Візуальны дызайн і медыя»). Рэзультатамі іспытаў вы зможаце скарыстацца пры паступленні ў ЕГУ у 2017 годзе.

Важна! Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы. Апошні дзень рэгістрацыі для тых, каму неабходна візавая падтрымка — 5 лютага (уключна), для тых, каму візавая падтрымка не патрэбна — 22 сакавіка (уключна).

Бясплатная аднаразовая Шэнгенская віза прадстаўляецца толькі для абітурыентаў, якія з’яўляюцца на дадзены момант вучнямі школаў і каледжаў.

Для ўсіх астатніх удзельнікаў ЕГУ ажыццяўляе падтрымку ў форме паскоранай падачы заявы па атрыманні візы. У такім выпадку ўдзельнікам з Беларусі будзе неабходна самастойна аплаціць консульскі ўнёсак у памеры €60. Удзельнікам Дней адкрытых дзвярэй гэтаксама неабходна самастойна паклапаціцца аб выдатках на пражыванне і праезд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць