Грамадства

Лукашэнкаўскі сацыёляг набыў дом першага прэзыдэнта Ізраілю

Зьдзелка куплі‑продажы дому першага ізраільскага прэзыдэнта Хаіма Вэйцмана ў вёсцы Моталь была аформленая сёньня.

Зьдзелка куплі‑продажы дому першага ізраільскага прэзыдэнта Хаіма Вэйцмана ў вёсцы Моталь была аформленая сёньня.Яго ўладальнік ‑‑ кіраўнік аналітычнага цэнтру «EcооМ».

Новы ўладальнік сядзібы кіраўнік аналітычнага беларускага цэнтру EcооМ Сяргей Мусіенка ўстрымліваецца ад камэнтароў адносна яе памераў.

Раней у інтэрвію Свабодзе былая ўладальніца Алена Пташыц паведаміла, што хоча атрымаць за гэты дом 15 тысяч даляраў, «а калі дадуць болей, то таксама не адмовіцца».

Як заявіў Сяргей Мусіенка, ён мае намер стварыць «культуралягічны комплекс, прысьвечаны памяці Хаіма Вэйцмана — выдатнага палітыка й арганізатара». Паводле Мусіенкі, гэты комплекс, без сумневу, стане сапраўднай прынадай для турыстаў, гісторыкаў, тых, каму цікавая гісторыя, паведамляе агенцтва Интерфакс.

Паводле спэцыялістаў гэтай пабудове патрэбны грунтоўны рамонт. У доме, які калісьці належаў заможнай габрэйскай сям’і Вэйцманаў, арыгінальнай засталася толькі адна сьцяна.

Аналітычны цэнтар «EcооМ», якім кіруе Сяргей Мусіенка, узьнік перад пачаткам рэфэрэндуму 2004 году аб падаўжэньні прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў А.Лукашэнкі. Выявілася, што «EcooM» — гэта брэнд, гандлёвая марка фірмы «Мэдыяфакт‑ЭКА», якой кіруе Сяргей Мусіенка. Цэнтар сярод іншага займаецца сацыялягічнымі дасьледаваньнямі. Напрыклад 19 сакавіка 2006 гаду экспэрты «EcooM» сьцьвярджалі, што 84,2% апытаных пры выхадзе з выбарчых участкаў аддалі свае галасы за Аляксандра Лукашэнку.

Пасьля выбуху ў часе сьвяткаваньня ў Менску афіцыйнага Дня незалежнасьці Сяргей Мусіенка зьвярнуўся ў Менгарвыканкам з прапановай аб ўвядзеньні мараторыя на правядзеньне масавых акцый апазыцыі. Прынамсі да таго часу, пакуль ня будзе раскрытае злачынства і ня будуць знойдзены арганізатары і выканаўцы. « Калі б падобнае здарэньне адбылося на 90‑годзе БНР, можаце ўявіць сабе, у чым бы толькі не абвінавачвалі ўладу, якімі б санкцыямі не пагражалі Беларусі», заявіў тады Мусіенка ў інтэрвію «Интерфаксу».

Алена Струвэ, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць