Грамадства1818

Слонім: старшыня райвыканкама паабяцаў, што ўдзельнікі марша недармаедаў не будуць мець праблем на працы

У Слоніме на «Марш недармаедаў» выйшла некалькі соцень людзей. На плошчы іх сустрэў старшыня райвыканкама Алег Таргонскі і раённыя чыноўнікі. Падчас рэзкай гутаркі ўдзельнікі яму прыгадалі, як на прадпрыемствах запалохвалі тых, хто збіраўся ўдзельнічаць у маршы, пагражалі выгнаць з працы. Старшыня Слонімскага райвыканкама папрасіў усіх, хто будзе мець на працы праблемы пасля акцыі, звяртацца асабіста да яго. «Чулі? Нічога не бойцеся», — гучна абвясціў у мегафон актывіст Віктар Марчык.

Паводле словаў старшыні райвыканкама, у раёне было разаслана каля 1,5 тысячы «лістоў шчасця» пра выплату падатку за дармаедства. 

Людзі патрабавалі працы, Таргонскі казаў, што гатовы да кампрамісу, але «не трэба заробак называць палучкай» і «каля аднаго веніка па пяць чалавек стаяць не будзе, а грошы трэба зарабіць». У прыватнасці, ён сказаў пра перамовы з Астравецкім раёнам наконт працы слонімцаў на будаўніцтве Астравецкай АЭС.

«Ды ўсе бягуць з той АЭС! Колькі там заробіш!» — рэагавалі людзі.

Пасля слова ўзяў адзін з удзельнікаў мітынгу, былы работнік аднаго з аўтапаркаў. «Старшыня нам работы не дасць, у яго яе няма, — сказаў ён і адзначыў, што трэба проста адмяніць Дэкрэт №3. — І хай наша ўлада будзе ініцыятарам гэтага».

«Адмяніць! Адмяніць!» — скандавалі людзі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць