Здарэнні

Беларус і чацвёра расіянаў займаліся ў ЗША кібермахлярствам, скралі 5 мільёнаў даляраў

Пяць мігрантаў з Усходняй Еўропы прызналіся ў кібермахлярстве ў дачыненні да трох амерыканскіх кампаній, у выніку чаго ім нанесены ўрон на 5 мільёнаў даляраў. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства юстыцыі ЗША.

Як паведамляе ведамства, віну ў крадзяжы персанальных дадзеных і махлярстве з дэбетавымі і крэдытнымі картамі прызналі расіяне: 33-гадовая Ірына Федасеева, 29-гадовы Цімур Сафін, 34-гадовы Дзмітрый Федасееў, 22-гадовая Крысціна Герасімава. А таксама 26-гадовы грамадзянін Беларусі Сяргей Патапаў.

Паводле судовых дакументах, падазраваныя, як мяркуецца, у змове з хакерамі, у тым ліку і з Расіі, урываліся ў камп'ютарныя сістэмы авіякампаніі, медыцынскіх устаноў з мэтай несанкцыянаванага выкарыстання крэдытных і дэбетавых карт.

Злачынная група здзяйсняла кібератакі з 2014 года. Несанкцыянаваныя карты выкарыстоўваліся для зняцця наяўных, атрымання грашовых перакладаў і для пакупак у гандлёвых кропках, такіх як Apple, Best Buy, Home Depot і Target.

Патапаву, Сафіну і Федасееву пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Герасімавай - да 7, а Федасеевай - да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Судовыя слуханні запланаваны на чэрвень і верасень гэтага года, паведамляе Мінюст ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Новага замка ў Гродне пад пластом асфальту знайшлі старадаўнюю брукаванку1

«Мы пачалі гэту вайну пад уплывам ізраільскага лобі». Дырэктар Антытэрарыстычнага цэнтра ЗША пайшоў у адстаўку ў знак пратэсту19

На вучэнні паліцыі ў акупаванай Голай Прыстані прыляцеў дрон — пяцёра загінулых2

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты28

«Таня мужна пераадолела ўсё і з усім справілася». Дырэктар EPAM падзякаваў усім, хто дапамог грашыма для змагання жонкі з ракам

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў1

Расія ўзмацняе кампанію супраць Нарвы: у сетках заклікаюць узбройвацца і ствараць «народную рэспубліку»19

Беларусы назвалі песню, якая часта выклікае слёзы8

Літоўцы і палякі ламануліся запраўляцца ў Беларусь. Вось колькі на гэтым можна зэканоміць13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць