Маўрытанія стала дзявятай краінай, якая на гэтым тыдні разарвала дыпламатычныя адносіны з Катарам.
«Катар звязаў сваю палітыку … з падтрымкай тэрарыстычных арганізацый і прапагандай экстрэмісцкай ідэалогіі», — цытуюць мясцовыя СМІ заяву міністэрства замежных спраў.
У панядзелак Сірыя, Бахрэйн, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Егіпет, Емен і Мальдыўская Рэспубліка абвясцілі пра разрыў дыпламатычных адносін з Катарам, высунуўшы супраць яго аналагічныя абвінавачванні.
Пазней да іх далучыліся Маўрыкій і ўсходні ўрад Лівіі (што аспрэчвае легітымнасць міжнародна прызнанага ўрада ў Трыпалі). Грамадзяне Катара павінны пакінуць тэрыторыю гэтых краінаў, паветраная прастора закрыта для катарскіх самалётаў.
Іарданія прыняла рашэнне знізіць узровень дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Катары, а таксама зачыніць мясцовы офіс катарскага тэлеканала «Аль-Джазіра».
Арабскія краіны падазраюць урад Катара ў фінансаванні і ўзбраенні радыкальных ісламісцкіх груповак у Сірыі.
Па дадзеных Financial Times, суседзяў Катара таксама абурыў выкуп у мільярд даляраў, заплачаных ісламістам за выкрадзеных грамадзян Катара ў Іраку і Сірыі.
-
Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей
-
Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме
-
Кіраўнік «Альтэрнатывы для Германіі» Аліса Вайдэль заклікала да паставак нафты з Расіі
Каментары