Свет

Максакава паказала на кола заказчыкаў забойства экс-дэпутата Дзярждумы Вараненкава

Забойства былога дэпутата Дзярждумы Расіі Дзяніса Вараненкава замовілі расійскія крымінальныя аўтарытэты, якімі апякуецца ФСБ, мяркуе ўдава забітага Марыя Максакава. На яе думку, яны могуць быць звязаныя з бандай абнаяўшчыкаў з Днепрапятроўска, у якую ўваходзілі двое з трох меркаваных выканаўцаў забойства.

Максакава сказала, што не лічыць забойства палітычным. «Пуціну не трэба было гэта забойства», — сказала яна.

Удава Вараненкава адкарэктавала сваю версію. У маі яна называла ў якасці заказчыка імя экс-кіраўніка ўпраўлення службы бяспекі ФСБ Алега Феакцістава. Цяпер яна сумняваецца, што ён асабіста аддаваў загад на забойства Вараненкава. «Гэты падарунак» яму паднеслі крымінальныя аўтарытэты, лічыць Максакава.

«След ідзе да расійскіх крымінальных аўтарытэтаў, якія «крышуюцца» вось тымі самымі людзьмі, пра якіх я кажу», - сцвярджае Максакава. Яна не стала называць іх імёнаў.

На яе думку, менавіта гэтыя крымінальныя аўтарытэты выйшлі на банду кілераў, якія самі ўваходзілі ў вялікую групоўку абнаяўшчыкаў у Днепрапятроўску, якая мае свае сувязі з Масквой.

Зараз у справе пра забойства Вараненкава 23 сакавіка ў Кіеве, фігуруюць тры чалавекі. Сярод іх Павел Паршоў, які, паводле звестак МУС, страляў у Вараненкава. Ён памёр у рэанімацыі ад атрыманых пры стральбе з ахоўнікам Вараненкава траўмаў. Іншы фігурант - Яраслаў Левянец, блізкі сябар Паршова, з якімі яны служылі ў АТА і разам здымалі кватэру ў Кіеве перад забойствам. Ён знік адразу ж пасля злачынства і абвешчаны ў вышук. Яшчэ адзін чалавек - кіроўца Яраслаў Тарасенка, які, як лічаць следчыя, падвёз кілера да месца злачынства. Яго затрымалі ў чэрвені, ён адзіны з падазраваных у забойстве знаходзіцца пад вартай.

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць