Гісторыя66

Знойдзеныя парэшткі Зыгмунта Серакоўскага? Пра гэта сведчыць пярсцёнак

Папярэднія дадзеныя сьведчаць пра тое, што ў Вільні знойдзеныя парэшткі кіраўніка антырасейскага паўстаньня 1863 года Зыгмунта Серакоўскага, паведаміла Міністэрства культуры Літвы.

Парэшткі знайшлі на пляцоўцы гары Гедыміна археолягі Літоўскага нацыянальнага музэю. «Паводле папярэдніх зьвестак, адны з выяўленых парэштак, магчыма, належаць кіраўніку паўстаньня 1863 году Серакоўскаму», — цытуе прэс-рэліз міністэрства радыё «Свабода».

Як інфармуе міністэрства культуры Літвы, цяпер археолягі заканчваюць другі этап археалягічных дасьледаваньняў на гары Гедыміна. Быў дасьледаваны ўчастак плошчай 36 кв. м., зафіксаваныя гарызонты культурнага пласта да 1,1-2,7 мэтраў, бальшыня зь іх зьвязваецца зь Віленскай вайсковай крэпасью, якая існавала там у ХІХ стагодзьдзі. Знойдзеныя чатыры магілы зь сямю пахаванымі целамі, у трох магілах было пахавана па два целы.

Бальшыня целаў пахаваныя без належнай павагі, са зьвязанымі за сьпінай рукамі, аблітыя вапнай.

У адной падвойнай магіле знойдзеная куля, у іншых магілаў куляў ня выяўлена. Пры целах знойдзеныя дэталі адзеньня (спражкі рамянёў, гузікі, некалькі дробных фрагмэнтаў тканіны), асабістыя рэчы памерлых — мэдальёны рэлігійнага зьместу, крыжыкі.

Адзін зь мёртвых быў закапаны ў асобнай яме. Пры ім знойдзены мэдалік, а на правай руцэ — залаты пярсьцёнак з надпісам з унутранага боку: «Zygmund Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.».

Зыгмунт Серакоўскі быў адным з кіраўнікоў паўстаннья ў 1863-64 гг. У кароткім часе ён сабраў буйны атрад з 5 тысяч чалавек, але ў баі быў разьбіты ўрадавымі войскамі. Суд прысудзіў яму сьмяротнае пакараньне праз павешаньне. Серакоўскі быў пакараны ў 1863 годзе ў Вільні на Лукіскім пляцы.

Яго жонкай была Апалонія з Далеўскіх — сястра паўстанцаў і «першая прыгажуня на Літве», як яе называлі.

Іх шлюб адбыўся ў Кейданах (цяпер Кейданяй, Літва) 30 ліпеня (11 жніўня паводле новага стылю) 1862. Імя і дата супадаюць з пазначанымі на пярсцёнку, знойдзеным у безыменнай магіле.

Гэта можа быць ускосным сведчаннем таго, што ў ёй ляжыць Зыгмунт Серакоўскі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць