Microsoft заплаціць да $250 000 за знаходжанне памылак у сваіх прадуктах
Microsoft запусціла новы праект Windows Bounty Program, прызначаны для выяўлення уразлівасцяў у Windows 10. Максімальную суму кампанія заплаціць за выяўленне памылак у сістэме віртуалізацыі Hyper-V.

Адзначаецца, што, калі супрацоўнік Microsoft раней выявіць ўразлівасць, кампанія ўсё адно выплаціць узнагароджанне чалавеку, які апісаў праблему другім, але не больш за 10% ад сумы ўзнагароджання, гэта значыць, максімум $25 тысяч.
Microsoft ужо і раней праводзіла падобную праграму. Тады карыстальнікам плацілі да $100 тысяч за знаходжанне ўразлівасцяў у Windows 8.1.
Варта заўважыць, што буйныя кампаніі, такія як Apple або Facebook, таксама нярэдка плацяць карыстальнікам за знаходжанне памылак у сваіх прадуктах. Бо чым больш карыстальнікаў шукаюць памылкі, тым больш хібаў будзе знойдзена і выпраўлена, і тым лепш будзе працаваць сістэма.
-
Эгаістычная храмасома ледзь не вынішчыла людзей тысячагоддзі таму. Падобна, яна вярнулася — у мармонскі штат Юта
-
Як бот са штучным інтэлектам OpenClaw спачатку захапіў свет, а пасля трапіў пад забароны і быў названы «кашмарам кібербяспекі»
-
У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу
Каментары