Улада130130

Шуневіч шпіталізаваны пасля нарады ў Лукашэнкі? Не, раней

Ігар Шуневіч займае пасаду міністра ўнутраных спраў з 2012 года. Фота Сяргея Гудзіліна.

Як стала вядома «Нашай Ніве», міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч праходзіць лячэнне ў шпіталі Міністэрства ўнутраных спраў.

У выніку ў Мінску пайшлі чуткі, што ў міністра здарыліся праблемы з сэрцам пасля нарады ў Лукашэнкі. Але, як нам удалося высветліць, Шуневіча шпіталізавалі яшчэ 9 кастрычніка. На вялікую нараду да Лукашэнкі, якая прайшла 13 кастрычніка, ён, хутчэй за ўсё, прыехаў з бальніцы.

Вядома, што Ігар Шуневіч праходзіць лячэнне ў неўралогіі. Ва ўсякім разе, за ім там замацаваная асобная палата. У той жа час, назірае яго, кажуць, кардыёлаг.

У шпіталі Шуневіч рэдка праводзіць цэлы дзень. Часцей за ўсё прыязджае на працэдуры, начуе дома. На выходных яго таксама ў шпіталі няма.

50-гадовы Ігар Шуневіч займае пасаду міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 2012 года. Ён ураджэнец Луганскай вобласці Украіны, у Беларусі скончыў у 1992 годзе Акадэмію міліцыі. 

Шуневіч звярнуў на сябе ўвагу, калі ў часе масавых арыштаў пасля Плошчы 2010 года асабіста браў актыўны ўдзел у допытах і «распрацоўцы» палітычных зняволеных, хоць ён тады займаў пасаду кіраўніка галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ.

Шуневіч лічыцца прыхільнікам жорсткай лініі і чалавекам прарасійскіх поглядаў. Кажуць, што ён таксама выключна патрабавальны да падначаленых і нецярпімы да карупцыі.

* * *

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары130

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Дырэктар мінскай фірмы абліў гарачым чаем 18‑гадовую супрацоўніцу фастфуду9

Выдаўца Яраслава Іванюка, беларуса з Падляшша, абвясцілі ў вышук

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам3

Спецназ паказаў, як трэба вызваляць ад тэрарыстаў хакейны матч ВІДЭА5

Назвалі ўладальніцу Нобеля па літаратуры1

Амапаўцы дэманстратыўна жорстка затрымалі 60‑гадовага менеджара за хабар8

У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай4

Расійскі «Афрыканскі корпус» вярнуў кантроль над Кідалем праз паўгода пасля страты горада1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага6

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойству расійскага апазіцыянера. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць