Моды3737

«Прыкольна, гэта Анёл Смерці?» — што кажуць замежнікі пра беларускае адзенне

Незалежныя беларускія брэнды адзення даўно ўжо сталі звыклымі на вуліцах. Беларусы даўно ведаюць і носяць і патрыятычныя світшоты ад LSTR, і пяшчотныя худзі ад RUSLO, і арыгінальны крой моладзевай маркі SAVVA.

Але ж гэта мы. А як ацэняць беларускую вопратку замежнікі?

Каб высветліць гэта, «Наша Ніва» запрасіла некалькіх маладых людзей у краму «Made in Belarus», якая знаходзіцца на 3-м паверсе гандлёвага цэнтра «Маскоўска-Венскі» (праспект Незалежнасці, 56).

З нядаўняга часу крама стала мультыбрэндавай, цяпер там можна знайсці рэчы шэрагу беларускіх брэндаў і маладых дызайнераў. Там можна набыць і вопратку ад мінчукоў LSTR, RUSLO, SAVVA, і прадукцыю брэсцкага брэнда «Важный гусь», і світшоты ад Віталя Гуркова. Акрамя таго, шмат галантарэі і добрых навагодніх падарункаў: мапы БНР у тубусах, гаманцы і рамяні ад брэнда Minsker, плакаты «Гісторыя Беларусі». Якраз тое, што трэба для нашага эксперыменту!

Фабіа (29 гадоў, Уругвай)

«Я вучу расейскую мову ў Мінску. Чаму тут? У Расію не хацелася, я не люблю вялікія гарады. А Беларусь мне падабаецца, люблю Мінск. Тут гарады не такія вялікія, больш спакойныя, гэтым Беларусь трохі падобная да Уругвая. Людзі ветлівыя, зычлівыя, праўда, ёсць адзін мінус — мала хто ведае англійскую, — расказвае Фабіа. — Я адзяваюся проста: худзі, світшоты, джынсы. Худзі нашу пастаянна. З брэндаў вельмі люблю «Андэр Армор», але галоўнае не брэнд, а якасць. Якасную рэч знайсці няпроста. Тым больш у Мінску — я тут яшчэ не ведаю, дзе якія крамы.

Я працую айцішнікам, таму магу сабе дазволіць заплаціць за якасную рэч. Для мяне $100 за добры світшот — гэта нармальная цана».

У краме Фабіа вельмі спадабалася зялёнае худзі з выявай Янкі Купалы і аптымістычнай цытатай «Загляне сонца і ў наша ваконца» ад берасцейскіх вытворцаў «Важный гусь».

«Не ведаю, хто гэта, але мне вельмі падабаецца прынт. І добрая якасць — рэч цёплая, для зімы самае тое», — пракаментаваў выбар Фабіа.

Ацаніў ён і зімовыя курткі ад LSTR.

«Добрыя, але, напэўна, для маладзейшых хлопцаў і дзяўчат. Не маё».

Але даведаўшыся, што на куртцы выкарыстаны не проста нейкі там узор, а план і рэльеф Мінскага ўзвышша, Фабіа трохі змяніў меркаванне:

«О, а гэта вельмі крута!»

Таксама аматар футбола, Фабіа ўпадабаў канцэпт футбольнай формы ад LSTR.

«Увогуле, мне спадабалася якасць рэчаў. І вельмі падабаюцца амаль усе прынты, бо мне, як замежніку, цікавыя рэчы, якія адлюстроўваюць менавіта Беларусь», — падсумаваў Фабіа.

Дыяна (26 гадоў, Эквадор)

«Я вучуся на выкладчыка англійскай мовы ў Гродне. Жыву ў Беларусі 6 гадоў, ужо тут як дома, — кажа дзяўчына. — Але з беларускіх брэндаў ведала толькі вялікія, кшталту «Контэ», «Мілавіцы».

Рэчы незалежных брэндаў дзяўчыне прыйшліся даспадобы.

Адразу ж увагу дзяўчыны прыцягнуў усё той жа яркі зялёны світшот ад «Важный гусь» — з Янкам Купалам.

«Круты малюнак! Мне падабаецца! Канечне, я ведаю, што гэта беларускі паэт, я вучуся ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы. Праўда, твораў не чытала… Але ведаю яго біяграфію!» — кажа Дзіяна.

Таксама яна ацаніла жаночы світшот «Шчыгол Cream» ад LSTR і «Аховы птушак Бацькаўшчыны». 10% ад атрыманых за яго грошай пералічваюцца ахоўнікам птушак, гэта таксама паўплывала на выбар дзяўчыны.

«Такія рэчы, з сацыяльнай місіяй, адразу хочацца купіць, гэта карысныя праекты», — патлумачыла яна.

Дзіяна ўпадабала і худзі ад RUSLO.

«Вельмі добра зроблена. І прыемны колер, я люблю такі».

Але фаварытам дзяўчыны стаў брэнд SAVVA.

«Дарэчы, гэтую марку я ведаю. Класная сукенка, мне падабаецца і колер, і фасон. Сур’ёзна, я пасля па яе вярнуся і набуду», — паабяцала Дзіяна.

«Увогуле, у Беларусі шмат незалежных брэндаў, і гэта вельмі крута! У Эквадоры такога няма! А тут шмат рознага, мне гэта вельмі падабаецца, бо гэта ваш стыль, ваша культура, гэта вельмі цікава, — патлумачыла Дзіяна. — Мне тут пасуюць і якасць, і цэны, 30—40 даляраў за якасную рэч — гэта зусім не шмат.

Да таго ж бачна, што невялікія брэнды робяць у першую чаргу цікавае адзенне. Звычайны чалавек купіць тое, што таннейшае, абы было. А тут я бачу адзенне для тых, хто замарочваецца па тым, што насіць. Гэта адзенне для нацыяналістаў і хіпстараў. Гэта ж крута!»

Дэніз (23 гады, Турцыя)

«Я вывучаў міжнародныя зносіны ў Турцыі, цяпер прыехаў у Мінск падвучыць расейскую мову. Увогуле, я планую быць дыпламатам, — распавёў пра сябе Дэніз. — Што тычыцца адзення, то брэнды мяне не вельмі цікавяць, галоўнае, каб мне падабалася. Я нашу і худзі, і цішоткі, вельмі люблю кашулі. За добрую кашулю можна і $50 аддаць, але, напэўна, не больш».

Больш за ўсё Дэніз упадабаў світшот «Нордзік» ад LSTR.

«Рэч прыгожая, цёплая. І я вельмі люблю ваш арнамент, ён вельмі прыгожы! У мяне пакуль няма рэчаў з арнаментам, але я абавязкова набуду сабе хаця б кубачак з ім», — патлумачыў Дэніз.

Таксама яму спадабалася папулярная худзі ад LSTR з буслом і цытатай Янкі Купалы «Не загаснуць зоркі ў небе».

«Гэта ж таксама нейкі беларускі сімвал, так?»

Прымерыў Дэніз і шапачку ад LSTR.

«Класная, цёплая. Але пампон… Гэта дакладна ўнісэкс? Бо ў нас, у Турцыі, падумалі б, што гэта жаночая шапка», — пасмяяўся хлопец.

Ацаніў ён і куртку ад брэнда RUSLO.

«Сімпатычная, але, на жаль, трохі не мой стыль».

«Увогуле, рэчы якасныя, цікавыя. І, мне здаецца, яны вельмі добра адлюстроўваюць Беларусь, добра прэзентуюць яе», — сказаў Дэніз.

Амір (18 гадоў, Іран)

«Я збіраюся вывучаць медыцыну ў Беларусі. Але яшчэ не вырашыў, кім хачу быць: ці то тэрапеўтам, ці то дантыстам, — кажа Амір. — Адзенне ў мяне разнастайнае: і худзі, і скураныя курткі, кашулі, часам нашу пінжак. Па брэндах не замарочваюся, набываю тое, што падабаецца. Максімальны кошт для рэчы кшталту худзі для мяне — $50».

Больш за ўсё Амір упадабаў два худзі. Адно — спакойнае і простае ад брэнда SAVVA.

Другое — зіпер «Ваярскі талер» ад LSTR.

«Вось тут мне падабаецца прынт. Не ведаю, праўда, што гэта. Але прыкольна. Гэта Анёл Смерці? — пажартаваў хлопец. — Але рэчы неблагія. Мне падабаецца якасць, яны вельмі цёплыя. І цікавыя прынты».

Каментары37

Цяпер чытаюць

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам1

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

Сын апошняга шаха. Хто такі Рэза Пехлеві, чые імя выкрыкваюць паўстанцы іранцы3

У Іране падчас пратэстаў загінулі ўжо больш за 50 чалавек1

Украіна і ЗША могуць падпісаць у Давосе пагадненне аб аднаўленні на 800 млрд даляраў

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам9

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены9

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам1

Імпарт людзей: Беларусь гадамі пляжыла Еўропу за мігрантаў, цяпер сама джгае тым жа шляхам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць