Усяго патроху2020

«Ён вылез проста з унітаза, з вады»: жыхар Мінска сутыкнуўся з пацукамі, што траплялі ў кватэру з каналізацыі

Аляксандр Юркевіч здымаў кватэру на першым паверсе шматкватэрнага дома на вуліцы Чарвякова ў Мінску. Заходзіць ён неяк ранкам у прыбіральню, а там на бачку сядзіць вялікі шэры пацук. Пабачыўшы чалавека, ён нырнуў у ваду ва ўнітаз і знік.

Аляксандра гэты выпадак настолькі шакаваў, што ён пераехаў на іншую кватэру і вырашыў расказаць чытачам «Нашай Нівы».

«Уявіце ж спектр маіх пачуццяў! Мы паглядзелі адзін на аднаго: той таксама не ведаў, што рабіць, але першым прыняў рашэнне, скокнуўшы ў калідор, пачаў тыкацца ў куты. Я хуценька зачыніў дзверы на кухню і ў пакой, узяўся за венік і пачаў яго заганяць назад у туалет. Нейкі час мы так ваявалі, пасля чаго ён… даў нырца ва ўнітаз!»

«Добра яшчэ, што мая дзяўчына спала», — усміхаецца Аляксандр.

Хлопец праверыў усе сцены — ніякіх дзірак не было. Выходзіць, пацук і прыйшоў з каналізацыі.

«Суседзі сказалі, што заўважылі пацука раней за мяне і пачалі ўжо труціць, — кажа Аляксандр. — Але я падумаў, што гэта іхняя вайна, а мне прасцей проста змяніць кватэру».

Спецыялісты з санэпідэмстанцыі сказалі «Нашай Ніве», што пра канкрэтную апісаную сітуацыю ім цяжка разважаць, бо гэта ўсё са словаў. Але параілі: калі вы выявіце ў сябе пацукоў, якія прыходзяць з каналізацыі, то ні ў якім разе не труцьце іх самі (могуць здохнуць у цяжкадасяжных месцах) — званіце ў санстанцыю ці ў раённы ЖЭС, яны вырашаць гэтую праблему прафесійна.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага36

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць