Свет1717

Іранкі пратэстуюць супраць хіджабаў — упершыню за 40 гадоў ФОТЫ

У Іране развіваецца рух адзіночных пратэстаў супраць хіджабаў. У панядзелак, 29 студзеня, адразу некалькі жанчын з непакрытымі галовамі забраліся на трансфарматарныя будкі на вуліцах Тэгерана, размахваючы наматанымі на палку хусткамі накшталт сцяга. Гэта першы масавы выступ супраць абавязковага нашэння хусткі з часоў рэвалюцыі 1979 года.

Першая такая акцыя адбылася яшчэ ў снежні — актывісткай, якая адважылася на такі крок, стала 31-гадовая Віда Мавахед, маці паўтарагадовай дзяўчынкі.

27 снежня жанчына ўзлезла з распушчанымі валасамі на будку на праспекце Энгелаб у Тэгеране, размахваючы хусткай нібы сцягам. Яе фатаграфіі і відэа шырока разышліся ў сацыяльных сетках.

Паводле звестак праваабаронцаў, жанчына была затрыманая паліцыяй, вызвалена і затым арыштаваная паўторна. Хэштэг з пытаннем «Дзе яна?» на пэрсідскай мове быў выкарыстаны ў «Твітары» больш за 28 тысяч разоў.

Як распавяла вядомая ў Іране праваабаронца і адвакат Насрын Сатаўдэх, маладую жанчыну вызвалілі толькі ў нядзелю 28 студзеня.

Адразу пасля гэтага, у панядзелак 29 студзеня акцыю Віды Мавахед паўтарылі, як мінімум, яшчэ тры жанчыны. Іх фатаграфіі з хэштэгам, які можна перакласці як «дзяўчаты з вуліцы Энгелаб», сталі адным з трэндаў у твітары.

Як паведамляе Насрын Сатаўдэх, жанчына, што забралася на тую ж самую будку, што і Мавахед, таксама была затрыманая паліцыяй. Неўзабаве пасля гэтага ў знак падтрымкі руху жыхары горада сталі пакідаць на будцы кветкі.

Абавязковае нашэнне хусткі ў публічных месцах прадпісваецца законамі Ірана — парушальніцы пагражае арышт.

Разам з тым жыхаркі краіны паслядоўна адстойваюць сваю свабоду з'яўляцца з непакрытай галавой, напрыклад, за рулём аўтамабіля, аргументуючы гэта тым, што салон машыны з'яўляецца прыватнай прасторай.

У 2014 годзе ўраджэнка Ірана, журналістка і актывістка Масіх Алінежад (цяпер яна жыве на Захадзе), стварыла старонку ў фэйсбуку «Мая прыхаваная свабода», дзе жыхаркі Ірана і іншых краін маглі посціць свае здымкі з непакрытай галавой. Цяпер у старонкі больш за мільён падпісантаў.

Каментары17

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць