Грамадства11

Літва ўручыла Беларусі ноту з-за меркаванага пажару на БелАЭС

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль быў выкліканы ў літоўскае Міністэрства замежных справаў і атрымаў ноту ў сувязі з паведамленнямі пра пажар на будоўлі Астравецкай АЭС, піша Радыё Свабода.

Літва прасіла як мага хутчэй перадаць падрабязную інфармацыю пра здарэнне 17 лютага, пра якое не праінфармавалі своечасова ні грамадскасць, ні кампетэнтныя органы Літвы. Літоўскі бок заклікаў таксама падрабязна расследаваць інцыдэнт і магчымыя наступствы.

Паводле звестак астравецкага актывіста Мікалая Уласевіча, быў вялікі пажар у шчытавым памяшканні, згарэла дарагое абсталяванне. Але паводле версіі прэс-службы БелАЭС, было толькі кароткае замыканне, якое не прывяло да пажару.

Літоўскі бок сьцьвярджае, што ведае ўжо пра шэсць інцыдэнтаў на будоўлі БелАЭС, «якія выклікаюць сур’ёзныя сумневы ў якасці праекту».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Артыст прызнаўся, што развёўся другі раз7

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць