Грамадства5050

Беларусы стаяць у чэргах па модныя лідскія кеды, але фабрыка адгрузіла ў 5 разоў менш абутку, чым трэба было

У траўні 2018 года брэнд LSTR Adzieńnie афіцыйна аб'явіў пра пачатак супрацоўніцтва з Лідскай абутковай фабрыкай. У яго межах планаваўся выпуск лімітаванай серыі легендарнай мадэлі ЛМ-17.

З новага, што з'явілася на кедах, — гэта выява герба Вялікага Княства Літоўскага «Калюмны». Дызайн абутку зрабілі ў LSTR Adzieńnie, а пашылі на фабрыцы ў Лідзе. Як толькі было аб'яўлена пра першую партыю абутку за 45 рублёў, яе раскупілі менш чым за суткі.

SOLD OUT ЗА СУТКІ Сумесная партыя ад лідскай абутковай фабрыкі і LSTR Adzieńnie разыйшлася за 24 гадзіны, і гэта без анлайн-замоваў, толькі праз краму! Дык можа нам выпусціць яшчэ адну партыю? Хто хоча? Каму не хапіла? Хто хоча набыць - пішыце ў каментарах вашыя памеры і горад дзе вы жывеце, такі запішам вас у чаргу на новую партыю Паспеў набыць? Скідвай свае фота ў сацыяльныя сеткі з тэгамі: #lstrby #lstr #лідскіякеды #вклм17 #Ліда #lidasneakers Музыка: @tlushch

Публикация от LSTR Adziennie (@lstr_adziennie)

Каб усе ахвотныя атрымалі сваю чаканую пару ў будучыні, стваральнікі LSTR прапанавалі запісвацца ў чаргу на новую партыю. Кіраўнік брэнда Ілья Аксёнаў не называе канкрэтных лічбаў, але кажа, што заказаў на абутак паступіла вельмі шмат: 600 пар спакойна раскупіліся б цягам двух тыдняў.

І вось у аўторак у крамы паступіла новая партыя. Праўда, абутку прывезлі ў 5 разоў менш, чым было дамоўлена. 100 пар чырвоных кед, што з'явіліся ў Мінску, раскупілі амаль адразу. На гэты момант засталіся толькі чорныя, і тое ў невялікай колькасці. Людзі, якія пакідалі замову на канкрэтны памер ды колер і не атрымалі яго, абураліся. У крамах выстройваліся чэргі, але многія сыходзілі адтуль з нічым.

Чарга па кеды. Фота @barmidrol.

«Пасля першага рэлізу мы замовілі ў фабрыкі вялікую колькасць абутку, каб задаволіць попыт усіх, хто хацеў сабе лідскія кеды. Яны свае абавязкі не выканалі, прытым што мы заўсёды плацілі па факце адгрузкі тавару. Кіраўніцтва паводзіць сябе алагічна: не выходзіць з намі на сувязь два месяцы, не здымае слухаўкі. Нават пятая частка, якую мы атрымалі, далася нам вялікімі высілкамі — для гэтага трэба было бясконца бамбардзіраваць іх званкамі. Ад такіх паводзінаў апускаюцца рукі і хочацца з'ехаць з краіны. Пры гэтым я даведаўся, што дырэктару фабрыкі, нягледзячы на такі хаос, працягнулі кантракт. Фабрыка магла б быць суперпаспяховым прадпрыемствам, а яны робяць усё, каб сапсаваць сабе і нам імідж. У вачах пакупнікоў мы выглядаем як дурні і мудакі», — распавёў «НН» стваральнік брэнда Ілья Аксёнаў.

Што будзе далей, невядома. Кіраўніцтва фабрыкі хутка сыходзіць у адпачынак, а дамоўленасці нявыкананыя. Ілья Аксёнаў ад імя брэнда выбачаецца перад усімі, хто не атрымаў чаканую пару.

Паважаныя сябры! Па-першае, просім прабачэння ва ўсіх, хто ўчора і сёння прыехаў да нас дарма. Нам крыўдна і балюча. Нам сапраўды вельмі шкада і гэта не проста словы, бо адзін з галоўных лстраўскіх прынцыпаў гэта добры настрой кожнага пакупніка. Банальнасць, але паверце, гэта сапраўды так. Разумеем, што гэта невялікая кампенсацыя, але ўсім, з кім адбылася гэтая непрыемнасць – мы прапанануем зніжку ў 25% пры наступным Вашым візіце. Па-другое, паспрабуем растлумачыць чаму так атрымалася. Наш вялізны заказ ляжыць на Лідскай фабрыцы з канца траўня. Заказ павінен быў быць выкананы цягам трох тыдняў. Мы чакаем ужо больш за два месяцы; кіраўніцтва не выходзіць з намі на сувязь; толькі нейкімі неймавернымі высілкамі нам удалося дабіцца адгрузкі невялікай часткі замовы. Што будзе далей і ці будзе нешта ўвогуле – вялікае пытанне. Фабрыка працягвае ігнараваць нашыя тэлефанаванні. Па-трэцяе, чаму нехта атрымаў сваю пару, не запісаўшыся, а нехта не атрымаў, запісаўшыся. Гэта натуральна наша “тэхнічная” памылка з-за фантастычнага наплыву пакупнікоў. Людзі, якім мы паспелі патэлефанаваць, часта прыходзяць з сябрамі, сваякамі, якім адмовіць мы не маем права. І такая сітуацыя не азначае, што пра вас забыліся ці падманулі – яна азначае толькі тое, што ваша пара з нашай вялікай замовы знаходзіцца ўсё яшчэ недзе ў недрах Лідскай абуткавай фабрыкі. Яшчэ раз просім прабачэння ў Вас, сябры, і просім паставіцца з разуменнем да сітуацыі, што склалася. Неўзабаве мы дадзім больш разгорнуты каментар для СМІ у якім распавядзем пра сумныя асаблівасці супрацоўніцтва з лідскім абутковым гігантам.

Публикация от LSTR Adziennie (@lstr_adziennie)

Мы датэлефанаваліся да дырэктара Лідскай абутковай фабрыкі Уладзіміра Чыжыка і паспрабавалі высветліць, чаму так здарылася.

«Не ведаю, ці варта гэта каментаваць для «Нашай Нівы». Вам хочацца ўсё гэта вынесці, вы ж у нас усёзнайкі, ведаеце, каму што трэба рабіць і хто чаго не зрабіў. Я не буду даваць каментары на гэтую тэму, гэта гаспадарчыя суб’екты… У мяне сапраўды ёсць праблемы, але тым, што я раскажу пра іх, мне ні лягчэй, ні гарачэй, ні халадней — ніяк не будзе, на жаль. А трэба, каб прадпрыемства працавала. Вы будзеце пісаць матэрыял з трыма літарамі ў тэксце? А я што, на галаву хворы? Так, мы аддалі дробную партыю, пад яе нам зрабілі спілак, так сказаць, скуру. А далей не хочуць такімі дробнымі партыямі рабіць. Мне шкада, што заказы губляюцца. Не атрымліваецца прадпрыемства гэтае падняць у нармальны бок, так сказаць», — пракаментаваў кіраўнік.

На пытанне, ці чакаць усё ж беларусам абяцаныя кеды, Уладзімір Уладзіміравіч нічога канкрэтнага не адказаў: «Я чытаю беларускую прэсу і ні з адным прадстаўніком СМІ не хачу камунікаваць, нецікава».

Каментары50

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая30

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 49

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць