Улада

90 гадоў таму скончылася Першая сусьветная вайна

Урачыстыя мерапрыемствы адбываюцца ў Брытаніі, Францыі, Бэльгіі, а таксама ў Баранавіцкім раёне. У гэтых мерапрыемствах возьме ўдзел праўнук канцлера Бісмарка.

Яна доўжылася больш чым 4 гады: з 28 ліпеня 1914 г. да 11 лістапада 1918 г. 28 ліпеня 1914 г. Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі, 1 жніўня Нямеччына Расеі, а 2 жніўня Нямеччына заняла Люксэьбург.

У выніку баявых дзеяньняў і наступстваў вайны загінулі і памерлі каля 10 млн чалавек, былі параненыя 20 млн, яшчэ 10 млн памерлі ад голаду і эпідэмій.

У вайну былі уцягнутыя 38 дзяржаў з агульнай колькасьцю насельніцтва ў 1,5 млрд чалавек.

Сёньня ў Вялікабрытаніі, Францыі і Бэльгіі праводзяцца мерапрыемствы, прысьвечаныя 90-годзьдзю падпісаньня Камп’енскага міру, паведамляе Euronews.

У Бэльгіі яны пачаліся ў панядзелак, пад Іпрам. Там у лістападзе 1914 г. брытанскія, францускія і бэльгійскія войскі трымалі абарону цягам велізарных ахвяр, а ў красавіку 1915 г. немцамі быў упершыню ў гісторыі прыменены нэрвова-паралітычны газ, які цяпер ўсе называюць іпрыт.

У Лёндане ўрачыстая цырымонія пройдзе ля мэмарыялу Кенатаф на Уайтхоле.

У Францыі ўрачыстасьці пройдуць на былой лініі фронту ля Вэрдэну, дзе сукупныя страты двух бакоў склалі 300 тыс. чалавек. У гэтых урачыстасьцях возьме ўдзел Нікаля Сарказі.

Францускія гісторыкі цьвердзяць, зазначае Euronews, што французам ня выстаяць было б у вэрдэнскай мясарубцы, каб не Нарачанская апэрацыя расейскай арміі ў Беларусі.

***

Для Беларусі вайна таксама мела велізарныя наступствы.
Край у выніку нямецкай акупацыі быў падзелены на дзьве часткі: па лініі Дзьвінск (Даўгаўпілс) -- Паставы – Смаргонь – Баранавічы -- Пінск.

Наступ нямецкага войска ў 1915 г. прывёў да прымусовай эвакуацыі 1.3 млн чалавек, было зьнішчана 65% прадпрыемстваў.

Вайна спрычынілася да падзеньня Дому Раманавых, Кастрычніцкай рэвалюцыі, а потым гісторыя прывяла да абвяшчэньня незалежнасьцьі БНР, ды нарэшце стварэньня БССР.

***

Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды заканчэньня Першай сусьветнай вайны пройдуць сёньня ў Баранавіцкім раёне.

Тут адбудзецца ўрачыстая імпрэза з удзелам аматарў гісторыі ў форме нямецкай, аўстра-вугорскай і расейскай армій. Таксама адбудзецца цырымонія акдрыцьця Памятнага каменя ў памяць усіх загінулых падчас Першай сусьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.

Возьмуць удзел ва ўрачыстасьцях праўнук канцлера Нямеччыны Аляксандр фон Бісмарк і прэзыдэнт Рускага клюбу мастацтва і культуры княгіня Наталі Галіцына.

Заўтра ў Акадэміі навук - навуковая канфэрэнцыя.

Глядзі таксама:
Апошні герой Першай сусьветнай

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Усе навіны →
Усе навіны

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі2

Цяпер будуць адключаць пракат самакатаў падчас дрэннага надвор’я1

«Якія вы ўсе смярдзючыя, агідныя, апранаецеся быццам на памыйцы»: прыгажуня з Растова раскрытыкавала беларусак44

У Чарнаўцах падчас ускрыцця цела вайскоўца, перададзенага ў рамках абмену з РФ, выявілі гранату2

У Мінску здаецца кватэра ў стылі англійскага паба1

Мужчынская зборная Ірана адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце свету па футболе

Міністр адукацыі заявіў пра жаданне пашыраць і папулярызаваць рускую мову29

«Рэнесанс ядзернай энергетыкі» — ЕС плануе інвеставаць у малыя атамныя электрастанцыі2

Беларуска паказала, колькі зэканоміла, адмовіўшыся ад кавы ў кавярні11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць