Улада2121

Як ураджэнец Ганцавіч стаў адным з найлепшых польскіх мэраў і зрабіў з горада казку

Neusalz an der Oder трапіў у склад Польшчы пасьля Другой сусьветнай вайны. У камуністычныя часы гэта быў адзін з самых прамысловых польскіх гарадоў. Але разам з падзеньнем камунізму збанкрутавалі і магутныя фабрыкі. У канцы 1990-х кожны другі жыхар гораду быў беспрацоўным, па ваколіцы гойсала мафія, а заходнія СМІ здымалі ў Новай Сулі тэлесюжэты пра драму польскіх пераменаў. Сёньня Нова Суль — гэта сынонім ідэальнага капіталізму ў Польшчы. Усё дзякуючы Вадзіму Тышкевічу, якога жыхары гораду 16 гадоў запар пераабіраюць мэрам, а СМІ і экспэрты празвалі адным з самых эфэктыўных прадстаўнікоў польскага самакіраваньня. Я выправіўся ў Нову Суль, каб на ўласныя вочы пабачыць горад, які перажыў уласную сьмерць.

Нова Суль
Нова Суль.

Пра сустрэчу мы дамовіліся менш чым за хвіліну. Хапіла аднаго паведамленьня на фэйсбуку, абмену нумарамі і я ехаў цягніком Уроцлаў — Шчэцін на інтэрвію. Жыхары Новай Сулі ў той дзень маглі цалкам справядліва адчуць сябе героямі слыннага анэкдота: — Ня ведаю, што гэта за мужчына, але кіроўца ў яго сам мэр Тышкевіч. Мэр асабіста сустрэў мяне на вакзале і больш за дзьве гадзіны паказваў горад, замест таго каб накрыць стол у мэрыі і разважаць пра геапалітыку або ўраджайнасьць мясцовых гаспадарак.

Вадзім Тышкевіч
Вадзім Тышкевіч.

Празь дзьве з паловаю гадзіны ў мяне цягнік назад ва Ўроцлаў, таму мы не губляем ані хвіліны.

З БССР на «Земе Одзысканэ»

— Я нарадзіўся ў Ганцавічах, каля Баранавіч. Мае карані — польска-нямецка-расейска-ўкраінскія. Уся наша сям’я выехала пасьля вайны з Заходняй Беларусі ў Польшчу, засталіся толькі мама і тата. Тата быў дырэктарам школы ў Ганцавічах, мама настаўніцай. Але ў 1967 годзе мы пакінулі Беларусь. Бацькі прадалі дом, маёмасьць спакавалі ў адзін вагон і прыехалі сюды, у Нову Суль, дзе ўжо жыла частка нашай сям’і.

Каб пераканаць, што гэта магчыма, Вадзім Тышкевіч вязе мяне ў месца, дзе такая супраца з інвэстарам дала плён.

Адраджэньне прамысловасьці 2.0

Прамысловая зона ў Новай Сулі
Прамысловая зона ў Новай Сулі.

— У Закапаным ёсьць горы, у Сопаце — мора. У нас не было за што зачапіцца. Мы вырашылі аднавіць эканоміку, якой некалі славіўся наш горад. Я стварыў у Новай Сулі дзьве вялікія прамысловыя зоны.

Мы ўяжджаем на тэрыторыю найшоўшай прамысловай зоны. Яшчэ некалькі гадоў таму тут былі лугі. Горад пабудаваў дарогі, разьвязкі, і на гэтае месца прыйшлі інвэстары. Сёньня плошча зоны — 100 гектараў. Некалькі прадпрыемстваў, якія пабудавалі цягам апошніх двух гадоў, ужо працуюць. Гэта фабрыка ўпаковачнай вытворчасьці і данская кампанія, якая робіць булкі для рэстаранаў «Макдональдс». На другім баку вуліцы іншая данская інвэстыцыя на 20 гектарах — фабрыка шакаляду. Уся ваколіца ў будове. Будуецца супэрмаркет і жылы раён, дзе паўстане 800 кватэраў для рабочых.

— А вось тут працуе IdeaPro. Гэты стартап паўстаў у нашым тэхналягічным парку некалькі гадоў таму. За гэты час кампанія з 5 чалавек вырасла да 70 і мае ўласную фабрыку. Раней для мяне была важная колькасьць рабочых, але цяпер важнейшая плошча фірмаў. Бо кожны мэтар — гэта падаткі. Сёньня ў нашым горадзе працы ня маюць толькі 900 чалавек, а кожная новая фірма — гэта грошы з падаткаў. Ад кожнай фірмы Нова Суль будзе мець штогод мільён злотых (каля 270 тысяч даляраў). Я магу пайсьці ў банк, узяць крэдыт, пабудаваць басэйн і сплаціць пазыку з тых інвэстыцыяў, якія цяпер прыходзяць.

Гарадзкая ўправа
Гарадзкая ўправа.

Гарадзкая ўправа

20 гектараў для адпачынку на месцы былога сьметніку

Каб трапіць у другую прамысловую зону, мы едзем праз цэнтар гораду. Вадзім Тышкевіч хоча паказаць фэномэн Новай Сулі — рэкрэацыйную зону.

Мы тымчасам набліжаемся да сажалкі. Але першае ўражаньне падманлівае. Гэта Wake Park, месца для экстрэмальнага віду спорту, які спалучае ў сабе элемэнты вадналыжнага слаламу, акрабатыку і скачкі. Адна з частак комплексу адпачынку, які раскінуўся на 20 гектарах.

— Раней тут была закінутая зямля. Усё, што вы бачыце, пабудавалі нашыя беспрацоўныя. Матэрыялы яны здабывалі пасьля зносу іншых аб’ектаў у горадзе. Мы не такія багатыя, каб дазволіць сабе марнаваць ужываны матэрыял. Калі зразаем дрэва, то рэжам яго на дошкі і будуем платы або агароджы. Калі будуем новую дарогу, то забіраем стары брук, цэглу, усё, што можна.

Побач знаходзіцца паркінг тэхнікі навасульскіх беспрацоўных. Цікава, што ўсю тэхніку яны купілі і адрамантавалі самі. Калі горад перажываў самыя складаныя часы, яны зьбіраліся тут кожную раніцу з надзеяй знайсьці часовую працу. Сёньня тут зьбіраюцца пераважна людзі ў перадпэнсійным узросьце. Горад плоціць ім мінімальны заробак, а яны гадуюць тут кветкі, рассаджваюць потым іх па вуліцах, рамантуюць і выконваюць іншыя заданьні ад гарадзкой управы.

Мэр Тышкевіч падчас сьвята
Мэр Тышкевіч падчас сьвята.

Мэр Тышкевіч падчас сьвята

Побач — найлепшая ў Польшчы траса для ровараў BMX, таксама працы згаданых ужо беспрацоўных. Вадзім Тышкевіч кажа, што госьці зь Нямеччыны, якія прыяжджаюць сюды на спаборніцтвы, ня могуць паверыць, што гэта рабілі не прафэсіяналы.

І сапраўды, нават у будні вечар на кожным аб’екце адпачываюць дзеці з бацькамі і падлеткі.

— А гэтыя дамкі могуць выкарыстоўваць жыхары гораду для адпачынку і шашлыку. Дастаткова загадзя зрабіць рэзэрвацыю. Яшчэ раз дадам, што ўсё гэта зроблена на тэрыторыі, раней цалкам занядбанай і пустой.

Пасьля гэтага мы едзем у порт на рацэ Одры. Увесь порт заняты лодкамі, але мэр кажа, што іх і так менш, чым звычайна, бо сэзон ужо скончыўся. Тут кожны вадаплаў можа падключыцца да вады і электрычнасьці. Побач, на пляжы, элегантныя лежакі для адпачынку. Гэта падарунак адной зь фірмаў з нагоды дзесяцігодзьдзя.

— Горад пабудаваў два турыстычныя караблі па 90 месцаў кожны. Гэтыя караблі плаваюць на адрэзку 200 км. Побач гатэль, фітнэс-клюб, рэстаран. Мы пабудавалі супрацьпаводкавы вал, аднавілі стары порт. Калісьці гэта была самая брыдкая частка гораду. За грошы Эўразьвязу мы гэта ўсё зьмянілі.

Пытаюся ў Вадзіма Тышкевіча, у якім бок зьмяняецца колькасьць жыхароў Новай Сулі. Мэр кажа, што падае, але за кошт людзей, якія з гораду пераяжджаюць у навакольныя вёскі.

Пры кожнай школе пабудаванае саліднае футбольнае поле.

Побач з вакзалам усё раскапана. Тут Вадзім Тышкевіч рэалізуе даўняе абяцаньне жыхарам гораду — басэйн за 6 млн даляраў.

Нядаўна тут пасьвіліся каровы, а сёньня сучасны прамысловы цэнтар

Прамысловая зона пачынаецца ад кольца зь дзіўнай назвай Gedia. Мэр тлумачыць, што гэта назва аднаго з найстарэйшых інвэстараў гораду, які прыйшоў у Новую Суль у самы цяжкі час. Сёньня кампанія дае працу 1700 асобам.

Уздоўж дарогі ідуць роварныя сьцежкі і ходнікі. Кожныя некалькі хвілінаў мы абганяем раварыста, бегуна або хадакоў з кіямі для nordic walking.

Пярэчу мэру, што практычна ўсё зроблена за грошы Эўразьвязу.

Рэцэпт посьпеху ад аднаго з найлепшых польскіх мэраў

Мэр тлумачыць, што кожны інвэстар, які хоча ўкласьці грошы ў Эўропе, выбірае 3 краіны і 50 месцаў. Туды на выведку едуць прадстаўнікі кампаніі, у выніку застаецца 20 лякалізацыяў. Потым прыяжджае другая група прадстаўнікоў, і з 20 застаецца 5 месцаў. Самае галоўнае, кажа Тышкевіч, трапіць у першую пяцідзясятку. Дык ці яму гэта ўдаецца? Тышкевіч падыходзіць да мапы на сьцяне.

— Вось тут вы бачыце нашую новую паўднёвую прамысловую зону. Тут будуюцца фабрыкі. Я мог бы быць звычайным адміністратарам, які толькі падпісвае паперкі. Але калі я хачу быць пасьпяховым, то мушу быць мэнэджэрам. У нас, напрыклад, ёсьць 100 гектараў неўжыванай зямлі: лес, поле, лугі. Я іду ў банк. Бяру крэдыт, напрыклад 6 млн. злотых і купляю за іх гэтую зямлю. Бо яна не належыць гораду, яе ўласьнік дзяржаўная казна або прыватная асоба. Дзякуючы крэдыту з банку я магу падаваць заявы на конкурсы датацыяў ЭЗ. Бо проста так ніхто грошай ня дасьць. Потым я будую дарогі, рыхтую зямлю для інвэстара. Прыходзіць першы інвэстар і купляе ў нас кавалак зямлі. Другі, трэці. Дзякуючы гэтым грашам я магу вярнуць банку крэдыт. Кожны чарговы інвэстар — гэта ўжо заробак чыстых грошай, бо ён плоціць падаткі.

Тышкевіч прызнаецца, што кожны такі праект — гэта заўсёды рызыка. У Польшчы ёсьць шмат зонаў, дзе нічога не адбываецца. Яго сакрэт у тым, што дзякуючы стварэньню інфраструктуры за крэдыт з банку зямля для інвэстара робіцца больш прывабнай. І гэта менавіта тая прычына, чаму інвэстар абірае Новую Суль. Апрача таго, пасьля будаўніцтва там дарог цана на зямлю аўтаматычна расьце. То бок горад зарабляе на крэдыце яшчэ да таго, як інвэстар пачынае плаціць падатак.

Новы дом культуры
Новы дом культуры.

Новы дом культуры

— Калі інвэстары бачаць, што сам мэр настолькі ангажуецца, то гэта ўплывае на іхны выбар. Клімат для бізнэсу вельмі важны. Калі да нас прыяжджалі японскія інвэстары, то мы нават мэню ў рэстаране пераклалі на японскую мову. Для нас важная кожная дэталь, бо мы разумеем, што ад гэтых грошай залежыць рэалізацыя нашых мараў.

Адна з гэтых мараў ужо рэалізуецца: гэта новы басэйн. Падаткі з трох фірмаў цалкам аплоцяць гораду яго будаўніцтва і ўтрыманьне. Доўгае чаканьне басэйну было адной зь нямногіх рэчаў, за якія жыхары гораду крытыкавалі мэра.

Падказка беларусам

— У Польшчы і ў Беларусі зусім розныя мэханізмы. У Польшчы людзі самі выбіраюць і самі вырашаюць свой лёс. Самакіраваньне — гэта аснова дзяржавы. Калі нехта вам скажа, што разьвіцьцё Польшчы зьвязанае з палітыкай ураду, то ня верце гэтаму. Гэта заслуга мясцовага самакіраваньня. Інвэстары ў нашым горадзе, якія ствараюць працоўныя месцы і дзякуючы якім мы зьмянілі аблічча гораду, ня маюць ніякага дачыненьня да ўраду. Гэта мы зь імі дамаўляемся, а не палітыкі ў Варшаве.

Палітыкаў у Варшаве, асабліва ўрад і кіроўную партыю «Права і справядлівасьць», Вадзім Тышкевіч крытыкуе пры кожнай магчымасьці. І штодзённа на сваім фэйсбуку, і ў размове са мною.

— Слабым трэба памагаць, але праз працу, а не раздаваньне сацыяльнай дапамогі. Павінна існаваць эканамічная канкурэнцыя, каб людзі імкнуліся рабіць сваю працу як мага лепш. Я крытыкую ўладу, бо жыву ў дэмакратычнай краіне. Улада нічога мне за гэта ня можа зрабіць, бо гэта не яна мяне выбірае. Таму я жадаю беларусам перамагчы дыктатуру і стварыць самакіраваньне на польскі ўзор. Уладу павінны выбіраць людзі, і людзі павінны вырашаць яе лёс. Калі ўлада захоча неяк пакараць наш горад, то мы іх ужо не баімся. Ім нічога ня ўдасца, бо ў нас ужо амаль усё ёсьць.

Праз 30 хвілінаў я вяртаюся цягніком ва Ўроцлаў. Званок. «Вітаю пана. Гэта Тышкевіч. Як там дарога? Цягнік не спазьняецца? Пішыце, калі нешта станецца ў дарозе і вы не пасьпееце». Я разумею, што прычына посьпеху мэра Новай Сулі ня толькі ў тым, што ён умее рабіць прэзэнтацыі для інвэстараў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 60‑гадовы жанаты зваршчык заняўся сэксам з 40‑гадовай выпадковай жанчынай на вачах у людзей39

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні17

Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны39

МАЗ паказаў новую аўтакраму на колах, якая будзе ездзіць па вёсках6

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач17

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць